Навіны

Затрыманні і ператрусы. Хроніка палітычнага пераследу за першага снежня

Першага снежня "Вясна" працягвае збіраць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Да Віктара Прастакова (ён быў актывістам "Маладога фронту" напрыканцы 90-х) праходзіць ператрус. Сваякі паведамілі "Вясне", што правдзяць яго супрацоўнікі КДБ. Падрабязнасці высвятляюцца.

Жыхара пр. Пераможцаў Уладзіміра Дзянісіка ранкам затрымалі за бел-чырвона-белую падсветку свайго балкона.

Гродна

Увечары 30 лістапада ў Гродне затрымалі Вольгу Мыцко і яшчэ аднаго хлопца. Ранкам першага снежня ў доме Вольгі прайшоў ператрус. Вядома, што былі выняты некалькі кавалкаш чырвонай і белай тканіны. У межах якой справы затрымана Вольга, пакуль невядома.

Барысаў

Барысаўчанку Аксану Дашдан выклікаюць на 3 снежня ў мсяцовы РАУС, каб адтуль адвезці ў Мінск да следчага на допыт у межах крымінальнай справы за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК РБ). Жанчыну раней затрымлівалі на акцыі пратэсту ў Мінску, яна адбыла адміністрацыйны арышт.

Будзе дапаўняцца.

 

http://spring96.org/be/news/100720

Відэа

праваабарончыя сайты