Навіны

Айца Віталя Быстрова асудзілі на 10 сутак

Святара з Івацэвічаў, айца Віталя Быстрова асудзілі на 10 сутак арышту ў Івацэвічах за тое, што апынуўся на люднай вуліцы Берасця.

Святар Беларускай Грэка-каталіцкае Царквы жыве ў Івацэвічах, працуе на свецкай працы і ажыццяўляе сацыяльнае служэнне на абшарах усёй Берасцейшчыны. Яго абвінавацілі паводле артыкула адміністрацыйнага кодэксу 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Кажа прэс-сакратар курыі Апостальскага візітатара Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы айцец Яўген Усошын:

– Асуджаны на 10 сутак. Ён не прызнаў сваю віну. Паводле суб’ектыўнай ацэнкі, можна сказаць, што прэс-служба курыі Апостальскага візітатара таксама не лічыць яго вінаватым у гэтай сітуацыі, таму што вуліца Савецкая ў Берасці з’яўляецца дастаткова тлумнай, турыстычнай і спецыяльна для гэта была зроблена. Гуляючы там можна напаткаць на натоўпы, якія ходзяць па вуліцы.

Невыпадковым фактам пераследу Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы можна разглядаць тое, што за дзень да суда 30 лістапада ў Івацэвічах, Берасцейскі аблвыканкам вынес папярэджанне Івацэвіцкай уніяцкай парафіі „Маці Божае Жыровіцкай”. Віталь Быстроў не ўваходзіць у клір парафіі, таму курыя Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы ўважае такое папярэджанне беспадстаўным.   

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ajtsa-vitalya-bystrova-asudzili-na-10-suta/

01.12.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты