Навіны

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на сьнежань 2020 году

4 сьнежня

40 гадоў таму (1980) – У Менску памерла Вольга Галіна (дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская), беларуская акторка, педагог. Нараджэнка мястэчка Жалудок (Шчучынскі раён).

6 сьнежня

500 гадоў таму (1520) – У Вільні нарадзілася Барбара Радзівіл, жонка Станіслава Гаштаўта, пазьней жонка караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. Жыла ў Геранёнах з 1538 па 1542.

31гадоў таму (1705) – У Гародні ў гонар Сьвятога Францішка Ксавэрыя асьвечаны езуіцкі кляштар.

10 сьнежня

90 гадоў таму (1930) – У в. Вецявічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Мікола Арочка, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, перакладнік.

12 сьнежня

150 гадоў таму (1870) – У Парыжы памёр Леан Зянковіч, паэт, публіцыст, мемуарыст, удзельнік паўстаньня 1830-31. Вучыўся ў Сьвіслачы.

13 сьнежня

190 гадоў таму (1830) – На землях Беларусі ў зьвязку з паўстаньнем абвешчана ваеннае становішча.

15 сьнежня

445 гадоў таму (1575) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Стафан Баторы (кіраваў дзяржавай да 12 сьнежня 1586 г.).

285 гадоў таму (1735) – У м. Руткішкі (Беласточчына) нарадзіўся Давыд Пільхоўскі, асьветнік, пісьменьнік, перакладнік, выдавец. Часта бываў на Наваградчыне, калі працаваў інспектарам навучальных устаноў.

30 гадоў таму (1990) – Рымскі Папа Ян Павал ІІ надаў гарадзенскаму фарнаму касьцёлу тытул Малой базілікі.

16 сьнежня

210 гадоў таму (1810) – У в. Астроўчыцы (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Дамінік Карэга, удзельнік паўстаньня 1830 г.

20 сьнежня

180 гадоў таму (1840) – У в. Дэмбрава (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Казімір Альхімовіч, мастак, удзельнік паўстаньня 1863-64.

130 гадоў таму (1890) – У Гародні нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі, польскі археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер, музеязнавец.

22 сьнежня

115 гадоў таму (1905) – У в. Макуці (Івейскі р-н) нарадзіўся Даніла Клінцэвіч, беларускі грамадска-культурны дзеяч у эміграцыі (Германія, ЗША).

24 сьнежня

120 гадоў таму (1900) – У Слоніме нарадзіўся Яўген Леашэня, вайсковец, беларускі краязнавец.

25 сьнежня

Каляды (Божае Нараджэньне) паводле грыгарыянскага календара.

26 сьнежня

80 гадоў таму (1940) – У Целяханах (Івацэвіцкі р-н) у шпіталі пасьля зьбіцьця невядомымі памёр Баляслаў Пачопка, беларускі культурна-асьветніцкі і рэлігійны дзеяч. Пахаваны на целяханскіх каталіцкіх могілках. Працаваў дырэктарам Сьвіслацкай настаўніцкай семінарыі.

27 сьнежня

95 гадоў таму (1925) – У Атэнах (Грэцыя) памёр Зыгмунт Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863-64, беларускі і грэцкі грамадзкі дзеяч, этнограф, калекцыянер, мемуарыст. Нараджэнец в. Балванішкі (цяпер Зялёны Бор, Ашмянскі р-н).

30 сьнежня

45 гадоў таму (1975) – У Жупранах (Ашмянскі р-н) усталяваны помнік Францішку Багушэвічу, у Кушлянах (Смургонскі р-н) адчынены Дом-музей паэта.

31 сьнежня

365 гадоў таму (1655) – У Тыкоцінскім замку памёр Януш Крыштап Радзівіл, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Верагодна быў атручаны. На Гарадзеншчыне валодаў Любчай.

25 гадоў таму (1995) – У Гародні памёр Нікадзім Бычак, беларускі грамадзкі актывіст, сябра БНФ. Пахаваны на могілках па праспекце Касманаўтаў.

 

 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты