Навіны

З гарадзенскага дзіцячага хоспіса забралі прыбор штучнай вентыляцыі лёгкіх

Прыбор штучнай вентыляцыі для хворых дзетак быў гвалтам забраны з гарадзенскага дзіцячага хоспіса супрацоўнікамі дэпартаменту фінансавых расследаванняў. Пастановы на вобыск яны не мелі, а таксама не пакінулі пасля сабе акта канфіскацыі.

Кажа дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка:

– Прыйшлі чатыры супрацоўнікі ДФР, чатыры мужных мужчыны. На пытанне супрацоўнікаў хоспіса: што адбываецца, ці могуць яны паказаць нейкія дакументы? Яны сказалі, цытую: „Пайшла адсюда вон!” Узялі апарат. Круцілі яго. Новы апарат для вентыляцыі лёгкіх. Круцілі, фатаграфавалі. А затым проста зхавалі ў сумку, забралі і разам з ім сышлі. Ён вельмі дорага каштуе. Канешне, ён вельмі нам патрэбны. Відаць, уладам ён больш патрэбны.

Цяпер цэлая група чыноўнікаў у асяроддзі гарадскога выканаўчага камітэта ўсяляк імкнецца пашкодзіць аўтарытэтнаму статусу дзіцячага хоспіса, абмяжоўваюць права на арэнду памяшканняў, аказваюць ціск на сяброў-заснавальнікаў хоспіса, спрабуюць гвалтам паставіць свайго адміністратара, цалкам адданага наменклатуры замест выбранага дырэктара Вольгі Вялічкі.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/z-garadzenskaga-dzitsyachaga-khospisa-za/

02.12.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты