Навіны

Пост і чартоўская справа

Пас­ля трох­тыд­нё­ва­га пе­ра­пын­ку із­ноў мне ста­ла не­аб­ход­ным па­е­хаць у маё пуш­чан­скае ка­ра­леў­ства ці­шы­ні. Кож­ная па­ез­д­ка ў су­вя­зі з эпі­дэ­мі­яй ка­ра­на­ві­ру­са гэ­та ка­му­ні­ка­цый­ная ня­пэў­насць кштал­ту гам­ле­таў­ска­га пы­тан­ня: да­е­ду я, ці не да­е­ду? Няй­на­чай бы­ло і гэ­тым ра­зам. Уве­дзе­ныя ўра­дам но­выя са­ні­тар­ныя аб­васт­рэн­ні ма­лан­ка­ва ска­ра­ці­лі коль­касць трас, аб­с­лу­гоў­ва­ных пры­ват­ны­мі пе­ра­воз­чы­ка­мі. Зра­зу­ме­ла, што пер­шы­мі пад ска­ра­чэн­не пай­ш­лі мяс­цо­вас­ці, у якіх чорт ка­жа даб­ра­нач. Спра­ва тут не пра тое, каб я не­пас­рэд­на на гра­мад­скім тран­с­пар­це тра­піў у сваю род­ную вё­ску, бо яна ўжо прай­г­ра­на даў­ным-даў­но і, ад­ным сло­вам, за­пі ва­дой ма­ры, каб гэ­та ад­мя­ні­ла­ся. Ідзе пра тое, каб апы­нуц­ца як най­б­лі­жэй баць­коў­скай ха­ты, у ад­лег­лас­ці шас­ці-ся­мі кі­ла­мет­раў і дай­с­ці пеш­шу да до­му, або брат бу­дзе ча­каць на ма­шы­не. Лет­нія ме­ся­цы на­ват вель­мі ка­рыс­ныя для та­кіх шпа­цы­раў, ад­нак над­вор’е апош­ніх лі­ста­па­даў­скіх вы­ход­ных не на­вей­ва­ла наст­рою для ве­ча­ро­вых ван­д­ра­ван­няў. Ад­нак мне гэ­тым ра­зам паш­час­ці­ла. Сяб­ра па жур­на­ліс­ц­кай пра­фе­сіі вяр­таў­ся ў Гай­наў­ку, з якой да мя­не ўмоў­ная ад­лег­ласць кштал­ту раз плю­нуць. І ве­ча­рам, заг­ру­жа­ны па­куп­ка­мі, пры­зям­ліў­ся я эле­ган­т­на пе­рад род­ным до­мам. Там у поў­ным за­ціш­шы, толь­кі пры вы­раз­ным хо­дзе стрэ­лак га­дзін­ні­ка, спраў­ляў я за­пу­сты і пра­во­дзіў пер­шыя дні Пі­лі­па­ва­га по­сту. А так­са­ма на эсэ­мэс-пе­ра­піс­цы з сяб­рам, які здзяй­с­няе вя­лі­кую спра­ву — рых­туе вы­пус­ціць кру­жэл­ку з за­пі­сам хаў­тур­ных ад­пя­ван­няў над ня­бож­чы­кам у вы­ка­нан­ні жан­чын з яго род­най вё­скі. Над пра­мі­нан­нем і раз­мо­вай пад кры­жа­мі ў ад­па­вед­най та­на­цыі, на­леж­най на­ша­му ўзро­сту, як не бач пра­ля­цеў ве­ча­ро­вы час. У на­шай ся­мей­най тра­ды­цыі ў пер­шы ты­дзень по­сту, ад­куль я па­мя­таю, баць­кі абы­хо­дзяц­ца не толь­кі без мя­са, але і без пра­дук­таў ма­лоч­на­га ці яеч­на­га скла­ду. На ма­іх і бра­та та­ды пля­чах ля­жыць заў­сё­ды аба­вя­зак пак­ла­па­ціц­ца і ўша­на­ваць баць­коў­скую во­лю і тра­ды­цыю. Па­коль­кі мы на шчас­це лю­бім ва­рыць, дык, зда­ец­ца, няб­ла­га, з гэ­тым спраў­ля­ем­ся па­спя­хо­ва. У гэ­тым го­дзе баць­ка пры­няў для ся­бе яш­чэ ра­шэн­не, што не бу­дзе ця­гам пер­ша­га тыд­ня по­сту гля­дзець уво­гу­ле тэ­ле­ба­чан­ня, ап­ра­ча ня­дзель­най ра­ніш­няй тран­с­ля­цыі цар­коў­най ба­га­служ­бы. Ча­каў ён яе яш­чэ за­доў­га да па­чат­ку тран­с­ля­цыі а сё­май га­дзі­не ра­ні­цы, бо мес­цам ма­літ­ваў меў быць адзін з гай­наў­скіх хра­маў. І тут яго і мя­не ча­ка­ла неп­ры­ем­ная нес­па­дзя­ван­ка. Упер­шы­ню за ўсю гі­сто­рыю та­кіх тран­с­ля­цый паў­та­ры га­дзі­ны на эк­ра­не бы­лі толь­кі воб­ра­зы, але не бы­ло ані мі­ну­ты гу­ку. Ну, гор­ша­га пры­ду­маць ужо нель­га. Зда­ец­ца, ніх­то з пра­цаў­ні­коў тэх­ніч­най рэ­а­лі­за­цыі не за­ры­ен­та­ваў­ся ці не ха­цеў па­чуць, што вя­лі­касць сло­ва Бо­жа­га не чут­ная пат­ра­бу­ю­чым гэ­та­га ду­хоў­на­га ўзмац­нен­ня. А яно асаб­лі­ва важ­нае для лю­дзей, якія не па сва­ёй ві­не не ў змо­зе па­тра­піць у цар­к­ву. А за­раз ка­ра­на­ві­рус­ны чорт заг­наў сва­ім хва­стом і ві­ла­мі так­са­ма і ін­шых у ха­ты. «Чорт нэ спіт», — усю гэ­тую тэх­ніч­ную ава­рыю аха­рак­та­ры­за­ваў ко­рат­ка мой баць­ка. Не спаў ён, зда­ец­ца, усю ня­дзе­лю і ця­гам дня па­ка­заў мне ўсю крох­касць све­ту за­ма­ца­ва­на­га на ілю­зіі су­час­ных тэх­на­ло­гій. Але па чар­зе. Пры­ехаць то я пры­е­хаў у вё­ску, але як з ёй выб­рац­ца ня­дзель­ным ве­ча­рам у Бе­ла­сток? Асо­бе, якая абя­ца­ла, што бу­дзем на су­вя­зі і паз­во­ніць у су­бо­ту ці ня­дзе­лю, каб да­мо­віц­ца на­конт вы­ез­ду, неш­та пак­ры­жа­ва­ла пла­ны, каб пад­няць труб­ку. Пе­рад са­мым поў­д­нем паз­ва­ніў я та­ды дру­го­му сяб­ру, які па­а­бя­цаў, што пры­е­дзе за мной, але па­коль­кі гэ­та пер­шая яго­ная па­ез­д­ка ў маё ста­рон­не цём­ным ве­ча­рам, дык па­ві­нен я па тэ­ле­фо­не быць яму на­ві­га­та­рам, каб ён бес­па­мыл­ко­ва тра­піў да мя­не на 17 га­дзі­ну. І тут ак­цыя па­чы­нае прыс­пеш­ваць. Паў­га­дзі­ны па ма­ім да яго зван­ку ва ўсім пуш­чан­скім кут­ку на... дзе­вяць га­дзін цал­кам за­моў­к­ла ма­біль­ная су­вязь. Сет­ка зу­сім не пра­цуе, так як і ста­цы­я­нар­ныя тэ­ле­фо­ны. Як пост то пост — хо­чаш, не хо­чаш. Пра­цяг гі­сто­рыі не цяж­ка ўя­віць. Мой сяб­ра вы­е­хаў за мной, але ж, вя­до­ма, заб­лу­дзіў­шы­ся на пуш­чан­скіх да­ро­гах, ледзь вяр­нуў­ся на­зад да­ха­ты Зва­ніў ён мне ра­зоў трыц­цаць, вя­до­ма без­вы­ні­ко­ва. Ані­я­кія на­ві­га­цыі не спра­ца­ва­лі. Ад­нак спра­ца­ва­ла па­мяць бра­та, які, здзіў­ле­ны ма­ім маў­чан­нем, про­ста за­ехаў поз­нім ве­ча­рам у баць­коў­скую ха­ту і вы­зва­ліў мя­не з тэх­на­ла­гіч­на­га па­ло­ну. Пе­рад поў­нач­чу быў я ў Бе­ла­сто­ку.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты