Навіны

Пачаўся разгляд крымінальнай справы Мікіты Самарына

8 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні пачаўся разгляд крымінальнай справы Мікіты Самарына. Яго вінавацяць у парушэнні 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (uвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Разгляд справы вядзе суддзя Руслан Хіхол, ведамы сваімі шматлікімі карнымі пастановамі ў дачыненні грамадскіх аткывістаў па адміністрацыйных справах.

Сёння на працэсе пачалося апытанне сведак, а таксама пацярпелага міліцыянта Сяргея Біліды. Былі апытаныя сведкі Павел Ціханаў і Аляксей Сініца. характэрна, што яны сядзелі за шырмай, схаваныя ад удзельнікаў працэсу і прысутных на судзе. Наступнае паседжанне суда адбудзецца заўтра, 9 снежня а 15-й гадзіне.

Мікіту Самарына затрымалі супрацоўнікі органаў 6 кастрычніка. Яго жорстка збівалі і здзекваліся, пры катаваннях хлопцу нажом адрэзалі доўгія валасы, а таксама пырскалі ў вочы газавым балончыкам. Пазней яго забрала хуткая - у Самарына былі шматлікія траўмы і апёкі вачэй. Мікіта Самарын быў узяты пад варту і зняволены ў следчым ізалятары на вуліцы Кірава.

15 кастрычніка МУС апублікаваў відэа: на ім Самарын расказвае, як адбіваў чалавека ў людзей у цывільным непадалёк будынку Кастрычніцкага РАУС Гародні. Самарын пырснуў пярцовым балончыкам у бок тых, хто гвалтоўна затрымліваў людзей, пазней ён хаваўся. 

Мікіту Самарыну 29 гадоў. Працяглы час ён займаўся рамонтам старых аўтамабіляў, сябра клуба рэканструктараў рэтрааўтамабіляў "Вінтаж". Не раз удзельнічаў у фотасэсіях (фота якраз такога характару) і гарадскіх фэстах.

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты