Навіны

Суд апраўдаў Яна Романа

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні ў асобе суддзі Алены Тоўсцік Самойла нечакана абвесціў апраўдальную пастанову журналісту Яну Роману.

Напомнім, што журналіста 10 жніўня 2020 году затрымалі амапаўцы і моцна збілі, а суд прысудзіў яшчэ 15 базавых штрафу. Абласны суд ў верасні адправіў справу журналіста на перагляд і цяпер суддзя вынесла апраўдальную пастанову.

Кажа Ян Роман: – Рашэнне, скажам так, нечаканае, бо як сведчыць практыка, на маёй памяці не было выпадкаў, калі прызнавалі рашэнне суда несапраўдным і за недаказальнасцю віны апраўдалі мяне. Іншая справа, што я ўжо аплаціў штраф, гэты штраф дзяржава, калі супрацоўнікі міліцыі не будуць абскарджваць рашэнне суда, то дзяржава павінна мне вярнуць гэты штраф. Таксама выглядае дзіўна, бо зазвычай наша дзяржава не вяртае ніколі тое, што ўжо ўзяла.

Справу пра збіццё журналіста яшчэ разглядае Следчы камітэт:

– Што датычыць збіцця, то на дадзены момант Следчы камітэт праводзіць праверку. Яшчэ праверка не завершана, літаральна ўчора я атрымаў ліст са следчага камітэта, што тэрмін праверкі працягваецца. Можа гэта было выклікана экспертызай, якую рабілі пасля таго, як бальнічны мне закрылі. На бальнічным я прабыў 90 дзён, то бок максімальны тэрмін, які можа быць у сувязі з пераломам рукі. Пакуль яшчэ ідзе праверка я не магу рабіць ніякіх высноў, калі скончыцца праверка, то паглядзім вынікі праверкі, якія будуць, тады буду прымаць адпаведнае рашэнне.

Журналіст праз 10 дзён пасля атрымання матывіровачнай часткі пастановы па адміністрацыйнай справе збіраецца звяртацца ў суд, каб яму кампенсавалі ўжо сплачаны ім штраф.

Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты