Навіны

Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 18 снежня

18 снежня ў Беларусі працягваюцца затрыманні, выклікі ў міліцыю, суды і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. ПЦ "Вясна" фіксуе факты палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска Юлія Інчына вынесла рашэнне па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да Ірыны Мышкавец. Жанчыну вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 18 кастрычніка, здзейсненным паўторна на працягу года (ч. 3 арт. 23.34 КаАП). Да гэтага справу неаднаразова адпраўлялі на дапрацоўку, аднак сёння Юлія Інчына палічыла віну Ірыны Мышкавец даказанай і пакарала яе 15 суткамі арышту. Заўвагу адваката, што скончыўся тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці і справа павінна быць спыненая, бо з моманту правапарушэння мінула два месяцы, суддзя праігнаравала. 


Глыбоцкага журналіста-фрылансера Змітра Лупача выклікаюць у РАУС Пастаўскага раёна, паведамляе БАЖ.

Зміцер Лупач у судзе. Фота БАЖ
Зміцер Лупач у судзе. Фота БАЖ

 

Участковы міліцыянт В.Е. Гарбуль, які даслаў позву, сказаў журналісту, што адразу пасля складання пратакола па арт. 22.9 КаАП справу Змітра Лупача разгледзіць Пастаўскі раённы суд. Журналіста вінавацяць у супрацы з тэлеканалам “Белсат”, а падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў відэасюжэт пра вёску Дразды ў Пастаўскім раёне.

Нагадаем, сёлета гэта пятая адміністрацыйная справа, заведзеная на журналіста паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Раней па  гэтым артыкуле  яго судзілі ў Шаркаўшчыне, Паставах і Глыбокім.


Як паведамляе Белсат са спасылкай на УУС Мінаблвыканкаму, сем жыхароў Мінскай вобласці падазраюцца ў абразе прадстаўніка ўлады, крымінальная справа распачатая паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (максімальнае пакаранне – тры гады абмежавання волі).

Адзін з фігурантаў знаходзіцца ў Нямеччыне. Астатнія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці, іх дапыталі і яны даюць прызнальныя паказанні, кажуць у міліцыі.

«У верасні, пад выдуманымі нікнэймамі фігуранты размяшчалі абразлівыя каментары ў адрас супрацоўніка Жодзінскага ГАУС. У якасці пляцоўкі для выказвання сваіх думак выбралі сацыяльную сетку «Аднакласнікі» і тэлеграм-канал «Жодзіна для жыцця», - адзначаецца ў прэс-рэлізе УУС.

Тым часам у Мінску 21-гадовая дзяўчына размясціла абразлівы каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад апублікаванай там фатаграфіяй з асабістымі дадзенымі працаўніка аднаго са сталічных РУУС.

Па гэтым факце была распачатая крымінальная справа паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу (максімальнае пакаранне – тры гады абмежавання волі). Дзяўчына затрыманая і змешчаная ў ІЧУ.


Таксама паведамляецца, што комплексная праверка прыйшла ў краму «Адметнасць» у Горадні, дзе гандлююць нацыянальнай сімволікай: аддзел гандлю гарвыканкаму, супрацоўнікі міліцыі і МНС. 

admetnast_praverka_kramy.jpg
Праверка ў краме "Адметнасць". Фота Белсат

 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

 

http://spring96.org/be/news/100996

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты