Навіны

Першая скарга ў ААН са Смаргоні на неадэкватнае рэагаванне дзяржавы на мірныя пратэсты

Жыхарка Смаргоні Наталля Усік 6 верасня ў Смаргоні ўзяла ўдзел у шэсці па вуліцах горада. А 18 верасня пастановай суда Смаргонскага раёна за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве была аштрафавана.
Пакаранне за шпацыр яна палічыла незаконным і неабгрунтаваным, а таму абскардзіла ў Гарадзенскі абласны суд.  
У скарзе яна адзначыла, што палажэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” носяць дыскрымінацыйны характар. Калі дзяржаўныя арганізацыі маюць права праводзіць масавыя мерапрыемствы ў кожны час і зручных месцах, то ўсе астатнія арганізацыі і грамадзяне – толькі пасля папярэджання за 15 дзён, у вызначаных месцах і аплатай за паслугі міліцыі, камунальнай службы, “хуткай дапамогі”.
Такое палажэнне Наталля Усік лічыць дыскрымінацыяй недзяржаўнага сектара грамадства, у тым ліку і яе асабіста. А гэта забаронена артыкулам 2 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму яна лічыць, што ў выніку дыскрымінацыі парушана таксама яе права на мірныя сходы, гарантаванае артыкулам 21 Пакта.
Але суддзя Гарадзенскага абласнога суда Валерый Раманоўскі палічыў довады скаргі на пастанову суддзі суда Смаргонскага раёна Людмілы Міхневіч няслушнымі і скаргу адхіліў. Таму Наталля Усік мусіла падаць скаргу у Камітэт ААН па правах чалавека, які размешчаны ў Жэневе.
У скарзе яна просіць устанавіць факт парушэння Рэспублікай Беларусь артыкулаў 2 і 21 Пакта, рэкамендаваць Рэспубліцы Беларусь кампенсаваць нанесены ёй маральны і матэрыяльны ўрон, а таксама прывесці ў адпаведнасць з згаданымі артыкуламі Пакта Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
 
 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты