Навіны

Затрыманне валанцёра ў судзе, журналістка на "сутках". Пераслед 21 снежня

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

21 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна ў Брэсце распачаўся суд над Шабалюком і Бабічам па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў з прымяненнем гвалту). Традыцыйна "Вясна" назірае за судовым працэсам, але перад пачатакам гэтага паседжання быў затрыманы валанцёр "Вясны" па назіранню за судамі Максім С. Перад пачаткам судовага працэсу ён фатаграфаваў абстаноўку ў судзе, на здымак патрапіў міліцыянт-канваір. Валанцёра адвялі ў пакой, дзе размяшчаюцца кампутары і адсутнічаюць камеры відэаназірання і ўдарылі па рэбрам. Максіма прымусілі выдаліць фота і адпусцілі.

Як паведамляе "Наша Ніва", 21 снежня адбываць 7-сутачны адміністрацыйны арышт адправілі адбываць 20-гадовую фатографку «Нашай Нівы» Шуру Піліповіч-Сушчыц. На дадзены момант яна знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Наступныя 7 сутак яна будзе адбываць арышт за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі. Тады Шуру затрымалі на Пушкінскай, калі яна толькі паспела дастаць фотаапарат, адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку.

Праз некалькі дзён суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. Праз нейкі час суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пацвердзіла прысуд.

У Гродне на традыцыйным Маршы пенсіянераў затрымалі фотакарэспандэнтку "Народнай волі" і TUT.BY Кацярыну Гардзееву.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

 

http://spring96.org/be/news/101019

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты