Навіны

У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце

У Слонімскім раённым судзе разгляд справы ў дачыненні да Кацярыны Салевіч, якую абвінавачваюць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса, адклалі да выздараўлення пацярпелага.

Справу разглядае суддзя Наталля Радзівонік.

Дзяржабвінавачанне прастаўляе Юлія Ягоўдзік.

Кацярыну Салевіч абвінавачваюць у тым, што 25 жніўня яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Слонім для жыцця". Пацярпелым прызнаны міліцыянт АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў, фатаграфію і асабістую інфармацыю якога яна рэпостнула. Паводле матэрыялаў следства, пад рэпостам дзяўчына размясціла паведамленне "з тэкстам абразлівага зместу, якія прыніжае гонар і годнасць Асколкава".

У матэрыялах таксама пазначана, што эксперт аддзела лінгвістычных экспертыз УГСКЭ РБ па Гродзенскай вобласці прызнаў адно са слоў у паведамленні "грубым, вульгарным, абразлівым".

21 снежня пацярпелы Сяргей Асколкаў не з'явіўся ў суд праз хваробу: разгляд справы адкладзены да яго выздараўлення.


Кацярына Салевіч — жыхарка Слоніма. Яна спецыяліст па арганізацыі дзяржзакупак, мае вышэйшую адукацыю. Цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку: у гэтым годзе ў яе нарадзілася дзіця. Акрамя яго, у сям'і ёсць яшчэ адно пяцігадовае дзіця.

 

http://spring96.org/be/news/101026

21.12.2020 Тэгі: Слонім

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты