Навіны

Усе актуальныя звесткі пра палітвязняў Беларусі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысвечанай палітычным зняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра палітвязняў можна знайсці на prisoners.spring96.org.

palitviazny_skrin.png
скрыншот з prisoners.spring96.org

 

У кожнага палітычнага зняволенага, якіх па стане на 21 снежня ў краіне 158 чалавек, ёсць свая старонка, дзе сабраныя ўсе вядомыя на бягучы момант звесткі. Там можна даведацца:

Пра працу, адукацыю, хобі і іншыя інтарэсы вязня;

абставіны крымінальнай справы і затрымання;

храналогію судовых працэсаў;

дату нараджэння вязня;

адрас для лістоў.

Таксама на prisoners.spring96.org можна знайсці звесткі пра былых палітзняволеныхапошнія навіны пра цяперашніх палітвязняў, мапу з адрасамі месцаў зняволення і карысныя матэрыялы пра тое, як можна дапамагчы вязням.

Інфармацыя ў раздзеле аб палітвязнях будзе ўвесь час дапаўняцца і абнаўляцца. Калі вам вядомы звесткі, не пазначаныя на сайце (новае месца ўтрымання, дата нараджэння ці іншая карысная і цікавая інфармацыя пра зняволенага), калі ласка, паведамляйце нам на пошту viasna@spring96.org.

 

http://spring96.org/be/news/101028

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты