Навіны

Супраць Ціханоўскай і членаў КС узбуджаныя справы аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і змове з мэтай захопу ўлады

Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета, паведамляе ведамства ў телеграм-канале. 

Каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY
Каардынацыйная рада. Фота: TUT.BY

 

Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага "і іншых асоб". Што гэта за "іншыя асобы" — не паведамляецца.

Як піша прэс-служба ведамства, гэта справа пачата «з улікам дадзеных, атрыманых у ходзе расследавання СК» крымінальнай справы аб закліках да захопу ўлады (частка 3 артыкула 361 КК).

Акрамя гэтага, у дачыненні да стваральніка фонта By_Help Андрэя Лявончыка і іншых неназваных грамадзян узбуджаная справа аб фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле артыкула 361-2 КК.

Таксама паведамляецца, што па паручэнні Генпракуратуры Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета. Канкрэтныя імёны падазраваных па гэтай справе не называюцца. Пакаранне па гэтым артыкуле да 12 гадоў зняволення.

 

http://spring96.org/be/news/101030

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты