Навіны

Вітольда Ашурка пачнуць судзіць у Лідзе 28 снежня

Разгляд крымінальнай справы Вітольда Ашурка пачнецца 28 снежня ў Лідзе. Паседжанні суду прызначаны таксама на 29 і 30 снежня. 

Сябра Сойму БНФ, жыхар горада Бярозаўка Вітольд Ашурак абвінавачваецца па двух крымінальных артыкулах, звязаных з арганізацыяй дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і ўжываннем гвалту ў дачыненні да міліцыянта – нібыта актывіст чыніў гэты гвалт падчас затрымання (артыкулы 342 і 364 Крымінальнага Кодэксу). Весці працэс будзе Максім Філатаў. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме са спасылкай на каронавірус. Пакуль абвінавачаны ўтрымліваецца ў гарадзенскай турме. Неўзабаве яго напэўна перавядуць у Лідскі ізалятар.

Вітольда Ашурка затрымалі спачатку 9 жніўня на некалькі дзён, а потым 19 верасня, асудзілі на 30 дзён арышту па адміністрацыйных справах за ўдзел у 8 мітынгах, ён адбываў арышт у Лідзе. Аднак праз месяц Ашурка ня вызвалілі, а пакінулі пад вартай цяпер ужо па крымінальнай справе. За кратамі Ашурак сустрэў свае 50-ыя ўгодкі.




 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты