Навіны

Налёт на Press Club, пераслед журналістаў. Хроніка пераследу 22 снежня

22 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведаміла "Наша Ніва", у Мінске ў Нацыянальным аэрапорце затрымалі па прылёце заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую. Па інфармацыі "Радыё Свабода", у кватэры Юліі Слуцкай прайшоў ператрус. Ён доўжыся каля гадзіны, распавяла дачка Юліі Аляксандра. Вядома, што Юлію павезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Хто ладзіць ператрус, і з чым гэта звязана, дачка ня ведае.

У офісе арганізацыі сілавікі, меркавана, там таксама адбываецца ператрус.

Ператрус адбываецца ў праграмнай дырэктаркі Алы Шарко. У кватэру Шарко, дзе цяпер адбываецца ператрус, не пускаюць адваката. Чалавек у цывільным выштурхнуў з кватэры адваката Сяргея Зікрацкага. 

Каля 17:50 да кватэры Алы Шарко прыехалі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі прайсці ўсіх журналістаў у машыну "для праверкі дакументаў". Пасля журналістаў павезлі ў РУУС, гэтак жа "для праверкі дакументаў", паведамляе Onliner.by. Затрыманыя тры журналіста: намеснік галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Андрэй Скурко, рэпарцэрка Onliner Таццяна Ашуркевіч і журналіст "Беларусы і рынак" Антон Мардзіловіч. Усіх вязуць у Маскоўскае РУУС для праверкі. 

Пасля таго, як затрымалі журналістаў, з кватэры вывелі праграмную дырэктарку "Прэс-клуба" Алу Шарко. Яе вязуць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў на Кальварыйскую, піша "Наша Ніва". Пасля гэтага адпусцілі ўсіх журналістаў.

Адвакат Зікрацкі чакае ў кватэры Шарко. Фота:
Адвакат Зікрацкі чакае ў кватэры Шарко. Фота: "Медыязона"

 

Як піша прэс-служба КС, перастала выходзіць на сувязь член асноўнага складу Каардынацыйнага савета Ксенія Луцкіна. Ёсць верагоднасць, што ў яе цяпер праходзіць ператрус. Луцкіна паспела адправіць экстранае паведамленне. З яго бачна, што яна цяпер дома. Ксенія Луцкіна — адна з журналістак, якія сыйшлі з Белтэлерадыёкампаніі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пазней бацька Ксеніі Алег Уладзіміравіч распавёў, што яго дачку затрымалі каля 16.00 у раёне ЦУМа. Калі яму на тэлефон прыйшоў сігнал SOS, мужчына ператэлефанаваў, то пачуў плач і просьбы дачкі прыехаць. Неўзабаве ён даведаўся пра ператрус у яе дома.

"Цяпер праходзіць ператрус у яе ў кватэры, шмат людзей зайшло, яе сын-пяцікласнік там знаходзіцца — тэлефанаваў мне, плакаў. Там цяпер знаходзіцца мой сын, яе брат".

Таксама сілавікі прыйшлі з ператрусам да дырэктара "Акадэміі прэс-клуба" Сяргея Якупавапаведамілі "Медыязоне" ў арганізацыі.

У доме дырэктара Press Club Belarus Сяргея Альшэўскага ў вёсцы Сцяцкі таксама прайшоў ператрус. Пра гэта паведаміў у сябе на старонцы ў "Аднакласніках" ягоны бацька Сяргей.

"Забралі карткі, забралі працоўны ноўтбук, рабілі ператрус без прысутнасці адваката", — сказаў бацька Альшэўскага.

Камітэт дзяржкантролю пракаментаваў справу "Прэс-клуба", піша "Наша Ніва":

"Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзіць праверку па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб культурна-асветніцкай установы "Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб" і іншых суб'ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з-за мяжы".

Прадстаўнікі прэс-клуба Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі, Сяргей Якупаў затрыманыя на 72 гадзіны. Ва ўсіх іх сёння прайшлі ператрусы ў рамках крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).


Пераслед журналістаў у рэгіёнах

Таксама ў Драгічыне затрыманы карэспандэнт «Першага Рэгіёну» Сяргей Гардзеевіч. Ён перастаў выходзіць на сувязь днём 22 снежня. Прыкладна ў 14:30 яго жонцы Святлане патэлефанаваў следчы і паведаміў, што Сяргей Гордеевич затрыманы да 72 гадзін, перадае 1reg.by. Раніцай журналіст прысутнічаў на рэдакцыйнай Інтэрнэт-планёрцы, збіраўся ехаць у Берасце на сваім мікрааўтобусе. Як распавяла жонка Сяргея, у выніку ён з'ехаў з дому, але не ясна, як і дзе ён быў затрыманы. 

У міліцыі ён знаходзіцца прыкладна з 12 гадзін дня. Праз 3 гадзіны пасля затрымання ён не выйшаў. Святлана распавяла, што супрацоўнік патлумачыў, што затрыманне звязана з справай аб абразе, па якім праводзіцца праверка. Гаворка ідзе пра рэпост у групе ў вайбер нейкага паведамлення блогера Васіля Целагрэйкіна. Праверка вызначае, ці ёсць там абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляе "Белсат", да журналіста з Віцебску Змітра Казакевіча прыбылі міліцыянты. Па стане на 17:00 у яго адбываецца ператрус. Падчас вобшуку забралі ноўтбук і флэшку.

Міліцыянты патлумачылі журналісту Дзмітрыю Казакевічу, што ператрус праводзіцца ў рамках расследавання крымінальнай справы па артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), якое завялі на жыхара Віцебска Паўла Гагалінскага.

"Як я зразумеў, гэта ўдзельнік вулічнага шэсця ў Віцебску 6 верасня. І я нібыта здымаў яго як журналіст на гэтай акцыі і ў мяне могуць быць нейкія відэаматэрыялы. У сувязі з гэтым у мяне канфіскавалі ноўтбук. Я растлумачыў, што ў мяне нічога няма і што маю працоўную тэхніку забіралі яшчэ раней", — кажа Зміцер.


У Следчы камітэт на допыт заўтра, 23 снежня, да 9:30 выкліканы член асноўнага складу КС Уладзімір Пугач. За апошнія два тыдні гэта шосты выпадак выкліка на допыт у Следчы камітэт прадстаўніка асноўнага складу КС. Усе дапытваемыя падпісваюць дакумент аб неразгалошванні падрабязнасцяў допыту.

У Мінску затрымалі Таццяну Іоська. Яна прыйшла па позве ў РУУС Першамайскага раёна, там яе затрымалі і адправілі ў ІЧУ Акрэсціна.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

 

http://spring96.org/be/news/101038

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты