Навіны
Дзяніс Івашын атрымаў вельмі дзіўны ліст з пракуратуры Гародні (дакумент)
Днямі публіцыст і сябра БАЖ Дзяніс Івашын атрымаў на свой адрас надзвычай дзіўны ліст з Гарадзенскай пракуратуры. У гэтым афіцыйным лісце за подпісам пракурора гораду Уладзіміра Клішына пададзеныя рэальныя адрасы гарадзенскіх грамадскіх актывістаў, але... пад іншымі прозвішчамі. Прычым гэтыя адрасы знаходзяцца ў дакументах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і гвалце ў дачыненні да... міліцыянтаў.
Як лічыць журналіст Дзяніс Івашын, сілавікі прыкідваюцца пацярпелымі дзеля фабрыкавання спраў супраць актыўных гарадзенцаў, і выкарыстоўваць пры гэтым адрасы актывістаў.
Адзін жа з адрасоў, з адзінаццаці нібыта „пацярпелых” асобаў па крымінальнай справе, нават не існуе ў Гародні.