У нядзелю 27 снежня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзяць традыцыйныя акцыі пратэсту. Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні ў розных раёнах Мінска, а таксама ў Брэсце, Светлагорску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
У мінскім мікрараёне Сокал затрымалі некалькі чалавек, якія выйшлі на мясцовую акцыю з бел-чырвона-белымі сцягамі. Сярод затрыманых Тамара Зеніна і Павел Сцяпанаў. Іх даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна.
Таксама ў Кастрычніцкім РУУС знаходзяцца:
Выступоўцаў І. А.
Замула Л. П.
Шэўчык В. В.
Ходан А. С.
Лакатош Д. С.
Такарчук А. М.
"Белсат" паведамляе пра затрыманне каля мемарыялу Тарайкоўскага (ст.м. Пушкінская). "Чорны мінівэн пад'ехаў, адтуль выскачылі амапаўцы. Адразу затрымалі 2 ці 3 чалавекі, якія проста стаялі паблізу. Потым з кафэ вывелі яшчэ пару чалавек. Усіх павезлі на гэтым бусіку".
Паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Перадкова Мікалая Усеваладавіча. Яго адвезлі ў РУУС Ленінскага раёна, пакідаюць у ЦІП на вул. Акрэсціна да суда.
Каля ЖК "Маяк" затрыманая Рэната Мураўёва.
У Брэсце на вул. Савецкай была затрымана 63-гадовая актывістка Алена Гнаўк. Цяпер яна знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Гэта 11-е затрыманне пенсіянеркі за апошнія чатыры месяцы.
У Смалявічах затрыманы Сяргей Харытончык.
У Светлагорску пасля шпацыра на набярэжнай затрымалі Сяргея Ярошыка. Міліцыя таксама забрала і ягоны ровар.
http://spring96.org/be/news/101103