Навіны

Пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Вітольда Ашурка

Судовы працэс праходзіць у судзе Лідскага раёна. Сябра Сойму БНФ, жыхар горада Бярозаўка Вітольд Ашурак абвінавачваецца па двух крымінальных артыкулах, звязаных з арганізацыяй дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і ўжываннем гвалту ў дачыненні да міліцыянта – нібыта актывіст чыніў гэты гвалт падчас затрымання.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме са спасылкай на каронавірус. Партыя БНФ раней заявіла, што лічыць пераслед свайго сябра Вітольда Ашурка палітычна матываваным, а выстаўленыя супраць яго абвінавачанні – хлуслівымі: “Вітольд Ашурак кінуты за краты за ўдзел у мірных пратэстах і за патрабаванне цывілізаванага дыялогу. Вітольд Ашурак з’яўляецца палітвязнем і павінен быць вызвалены,” – гаворыцца ў адмысловай заяве партыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/pachausya-razglyad-kryminalnaj-spravy/

28.12.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты