Навіны

У Менску прайшоў чарговы Марш мудрасці

У Менску прайшла традыцыйная акцыя пенсіянераў „Марш мудрасці”.

У анонсе мерапрыемства, які размясціў тэлеграм-канал „Пенсіянеры 97%”, зноў быў пазначаны толькі час збору — 14.00. Месца правядзення акцыі, каб пазбегнуць затрыманняў, не афішавалася.

У сацсетках размешчаныя фота і відэазапісы з акцыі. Прыблізна тры дзясяткі ўдзельнікаў сабраліся ля ёлкі блізу рынку „Заходні”, побач са станцыяй метро „Кунцаўшчына”. Людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі і стужкамі скандавалі „Жыве Беларусь!”, „Трыбунал!”, „У новы год без Лукаша!”.

Адна з пастаянных удзельніц маршу паведаміла БелаПАН, што прыблізна а 15-й гадзіне ўдзельнікі акцыі разышліся. Інфармацыі пра затрыманні пакуль няма.

Апошнія некалькі разоў фармат мерапрыемства, які раней праходзіў як шэсце па цэнтральных вуліцах сталіцы, быў зменены. Каб пазбегнуць затрыманняў, людзі збіраліся ў некалькіх месцах Мінска ля навагодніх ёлак, вадзілі карагоды, скандавалі антыўрадавыя лозунгі, а затым разыходзіліся.

Больш за ўсё затрыманых было 14 снежня. Тады, паводле інфармацыі праваабаронцаў, з плошчы Незалежнасці сілавікі прывезлі ў РУУС больш за 100 чалавек. У спісе затрыманых былі пенсіянеры 1937, 1938, 1941, 1942, 1945—1949 гадоў нараджэння, у тым ліку жанчына, якая нарадзілася 9 мая 1945 года.

Марш мудрасці праходзіць у Менску па панядзелках з 5 кастрычніка. Акцыю перыядычна падтрымліваюць пенсіянеры з Гародні і Берасця.

belapan.by

Фота: t.me/jivaiagazeta

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-mensku-prajshou-chargovy-marsh-mudrasts/

28.12.2020
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты