Навіны

Суд па крыміналцы Вітольда Ашурка закрыты з-за "пагрозы дзяржаўнай бяспецы"

Сёння, 28 снежня, у Лідзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулах 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса.

Без тлумачэння канкрэтных прычын суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”. Нягледзячы на абурэнне вялікай колькасці сабраўшыхся людзей, ён адмовіўся размаўляць па-за межамі працэсуальных дзеянняў і хутка зайшоў у судовую залу. Супрацоўнікі міліцыі зачынілі за ім дзверы.

Старшыня суда Вячаслаў Мацук таксама адмовіўся тлумачыць прычыны закрытага пасяджэння, назваўшы гэта правам суддзі. Па тэлефоне даверу Вярхоўнага суда назіральніку “Вясны” сказалі, што на стэндзе не напісана, што пасяджэнне закрытае, таму што справа слухаецца першы дзень, і сакратар не магла ведаць, якое рашэнне прыме суддзя. Таксама ў службе даверу паведамілі, што яны не маюць права і не могуць ўздзейнічаць на суддзю, каб той зрабіў пасяджэнне адкрытым.

Назіральнік падаў скаргу на неабгрунтаванае рашэння аб закрыцці працэсу на імя старшыні суда. У скарзе патрабуецца ліквідаваць неабгрунтаванае абмежаванне галоснасці судовага разбіральніцтва, якая прадугледжана ч.1 арт. 114 Канстытуцыі і ч. 1 арт. 11 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Артыкул 23 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што абмежаванне правоў дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам. Якую менавіта пагрозу дзяржаўнай бяспецы нясе адкрытае пасяджэнне па справе Ашурка, суддзя не патлумачыў. У судзе Лідскага раёна гэта ўжо не першы выпадак, калі справа слухаецца ў закрытым рэжыме.

spring96.org

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты