Навіны

У Смаргоні судзяць Рамуальда Улана за паклёп

Рамуальд Улан. Фота з асабістай старонкі ў Facebook

Рамуальд Улан. Фота з асабістай старонкі ў Facebook

У Смаргоні 28 снежня распачаўся суд над былым уладальнікам і галоўным рэдактарам “Новай газеты Смаргоні” Рамуальдам Уланам. Мужчыну вінавацяць у распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп) паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да сямі супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.

Справу разглядае суддзя Сяргей Боландзь, бок абвінавачвання прадстаўляе Андрэй Клышэвіч.

На прыканцы верасня  ў горадзе былі расклееныя ўлёткі з дадзенымі супрацоўнікаў міліцыі, якія, на думку мясцовых жыхароў, ілжэсведчылі ў судзе ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый альбо злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі. Рамуальд Улан пабачыў іх, сфатаграфаваў і 24 верасня выклаў у адным з каментароў у групе “Слухи Сморгонь” сацсеткі “ВКонтакте”.

А ўжо 26 верасня мужчына быў затрыманы, у яго доме і офісе прайшлі вобшукі, падчас якіх міліцыя канфіскавала 13 адзінак аргтэхнікі. Сам Рамуальд Улан з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам і аказвае паслугі па друку.

У дачыненні да яго была прымененая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

На першым пасяджэнні, якое адбылося 28 снежня, у судзе былі апытаныя шэсць з сямі міліцыянераў, якія нібыта пацярпелі ад расклееных улётак. Кожны з іх запатрабаваў маральнай кампенсацыі ў памеры 1000 рублёў. Адзін міліцыянер захварэў, таму на суд не з’явіўся.

Рамуальд Улан у судзе сваёй віны не прызнаў.

Цікава, што следствам заведзеная крымінальная справа па факту распаўсюду улётак, маюцца падазраваныя. Але следства адносна Рамуальда Улана праведзена асобна і перададзена ў суд.

Другое пасяджэнне па справе прызначанае на 29 снежня ў 14.30.

Інфармацыя будзе дапоўненая

 

http://spring96.org/be/news/101123

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты