Навіны

Затрыманні, вобшукі. Хроніка палітычнага пераследу 29 снежня

29 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведаміла "БАЖ",  у рэдакцыю газеты "Ганцавіцкі час" у 10:30 прыйшла міліцыя. Сярод тых, кто прыйшоў у рэдакцыю, быў начальнік крымінальнага вышуку Ганцавіцкага РАУС Дзмітрый Юрчык. Прыблізна праз гадзіну міліцыянты з'ехалі, разам з імі галоўны рэдактар газеты "Ганцавіцкі час" Пётр Гузаеўскі. Па інфармацыі праваабаронцаў брэсцкай "Вясны", вобшука ў рэдакцыі не было. З РАУС прыходзілі ў рэдакцыю "з праверкай".

Галоўны рэдактар “Ганцавічскага часу” і сайта
Галоўны рэдактар “Ганцавічскага часу” і сайта "Першы рэгіён" Пётр Гузаеўскі

 

Журналісты не бачылі, каб нешта забралі з рэдакцыі. Калі прыйшла міліцыя, журналісты пачулі, што ён робіцца па замове з Драгічына. Менавіта ў гэтым горадзе днямі распачалі крымінальную справу паводле "абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Падазраваным па справе  з'яўляецца карэспандэнт "Першага Рэгіёна" Сяргей Гардзіевіч. Пасля рэдакцыі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з вобшукам дадому да выдаўца газеты "Ганцавіцкі час" і сайта "Першы рэгіён" Пятра Гузаеўскага.


29 снежня быў затрыманы Андрэй Паветка. Супрацоўнікі міліцыі сустрэлі яго каля дома. Прад'явілі пасведчанне і сказалі, што на яго напісалі заяву (жонка падрабязнасці не запомніла). Андрэй паспеў аддаць тэлефон жонцы, рэчы сабраць не далі, забралі адразу ж.


У сераду, 30 снежня, у 10 гадзін у Следчы камітэт выклікалі на допыт па "справе Каарданацыйнай Рады" сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады палітыка Мікалая Казлова.


Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

 

http://spring96.org/be/news/101128

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты