Навіны

Жорсткія прысуды палітвязням у Наваградку

У судзе Наваградскага раёна 29 снежня абвешчаны прысуд палітычным зняволеным Уладзіміру Гароху і Дзянісу Кірэшчанку. Суддзя Васіль Аляхновіч прызнаў іх вінаватымі (Уладзіміра Гароха —  па ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 293ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу, Дзяніса Кірэшчанку — па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу) і прысудзіў:

  • Уладзіміру Гароху — 6 гадоў і 6 месяцаў па ч. 1 арт. 293 і 1 год па арт. 368. Шляхам частковага складання канчатковае пакаранне склала 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Дзянісу Кірэшчанку — 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Уладзіміра Гароха затрымалі 18 жніўня. Згодна з абвінавачванне, гэтым летам ён наўмысна рыхтаваўся да масавых беспарадкаў у Навагрудку і некаторых іншых населеных пунктах і намагаўся прыцягнуць да іх вялікую колькасць людзей. Для гэтага ён планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Згодна з афіцыйнай версіяй, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі. Аднак ён не паспеў нічога зрабіць, бо сёмага жніўня яго дзейнасць выкрылі і спынілі праваахоўнікі. Таксама яго абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнкі: 14 жніўня ён размясціў у чаце “Наваградак для жыцця” з “непрыстойныя па форме і прыніжальныя па накіраванасці выказванні…якія ўтрымліваюць негатыўную ацэнку А.Лукашэнкі”. У гэты час яго дзеці былі затрыманыя падчас мірных пратэстаў у Мінску.

Дзяніса Кірэшчанку затрымалі восьмага жніўнся і абвінавацілі па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэксу (Навучанне масавым беспарадкам). Згодна з абвінавачваннем, пятага жніўня ў Карэлічах падчас сустрэчы з людзьмі паведаміў пра магчымасць выкарыстаць ў якасці зброі і аказання супраціву тэлескапічныя дручкі, а таксама прадэманстраваў, як з імі трэба абыходзіцца. Таксама, згодна з абвінавачваннем, ён паведміў пра асоб, якія гатовыя ўдзельнічаць у масавых беспарадках, а таксама пра магчымасць аплаты.

На папярэднім пасяджэнні пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму для Дзяніса Кірэшчанкі і восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму — для Уладзіміра Гароха. Абвінавачаныя віну не прызналі.

spring96.org

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты