Навіны
Шаноўныя сябры!
“Гарадзенская вясна” шчыра віншуе ўсіх з Новым 2021-м годам! Зычым цеплыні ў вашых сем’ях, духоўнай раўнавагі, адчуваньня Праўды і Веры ў Найвышэйшую Справядлівасьць.
Цёплых вам сямейных сьвятаў, добрых сяброў, моцнага здароўя і трываласьці, вытрымкі і вернасьці сваім перакананьням!
Зычым усім, каб Новы 2021 год стаў годам Надзеі, Праўды, годам рэалізацыі Вашых Мараў і Чаканняў, годам Аптымізму і Дабра!
І хай у нашай Роднай Беларусі запануюць Мір і Справядлівасць!!!
Жыве Беларусь!!!