Навіны

Крымінальная справа на гарадзенку Таццяну Кашко

У Гародні пачата яшчэ адна крымінальная справа. Яна скіравана супраць гарадзенкі Таццяны Кашко, справа паводле артыкулу 369 КК Рэспублікі Беларусь - знявага прадстаўніка ўлады.

Таццяна Кашко перад Новым годам, 30 снежня, пайшла ў аддзел вырабу пашпартоў Ленінскага РАУС забраць свой новы пашпарт. Але пашпарт падманным чынам ёй не аддалі, а супрацоўнікі ўстановы выклікалі міліцыю, якая знаходзіцца фактычна ў тым жа будынку па вуліцы Дубко. Міліцыянты правялі ператрус па месцы жыхарства Таццяны Кашко, забралі кампутар і мабільны тэлефон. Затрыманне аформілі 31 снежня. У выніку Таццяну затрымалі, яе пратрымалі 72 гадзіны, так што Новы год жанчына сустрэла ў ізалятары. Пасля трох сутак зняволення, 3 студзеня, Кашко адпусцілі. Зараз яна застаецца ў статусе падазраванай.

Таццяну Кашко вінавацяць у тым, што ў адным з тэлеграм-каналаў яна сваім допісам абразіла аднаго з міліцыянтаў. Кашко адмовілася ад паслуг дзяржаўнага адваката і адмовілася даваць паказанні па справе, зыходзячы з артыкулу 27 Канстытуцыі. Да ўсяго прадстаўнікі следчых органаў не валодаюць беларускай мовай і не маглі звяртацца да яе па-беларуску.

Паводле артыкулу 369 Таццяне Кашко пагражаюць грамадскія працы, альбо штраф, альбо папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

 

Таццяна Кашко на Дні Волі ў Гародні

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты