Навіны

Новы год з традыцыяй

Злёг­ку ў поз­нім во­сень­скім ан­ту­ра­жы ад­с­вят­ка­ва­лі мы пер­шыя Ка­ля­ды і ўвай­ш­лі ў 2021 год. Нез­вы­чай­ны гэ­та быў ува­ход у Но­вы год. Ра­ней у тэ­ле­ві­зій­ным пе­ра­ка­зе га­лоў­най на­ві­ной пер­ша­га дня сту­дзе­ня бы­лі кар­цін­кі мі­льён­ных на­тоў­паў на ву­лі­цах і пля­цах сус­вет­ных ста­ліц. У пе­ра­да­чах рэ­гі­я­наль­ных тэ­ле­цэн­т­раў па­каз­ва­лі­ся сю­жэ­ты з пра­він­цый­ных цэн­т­раў, та­кіх як Бе­ла­сток, Га­род­ня ці Са­кол­ка. Да гэ­та­га лу­на­лі ад­мыс­ло­выя за­пуш­ча­ныя фе­ер­вер­кі і ад­бы­ва­лі­ся кан­цэр­ты ар­ты­стаў ужы­вую, ар­га­ні­за­ва­ныя ме­дый­ны­мі кан­цэр­на­мі ці га­рад­скі­мі ўла­да­мі. Ад­ным сло­вам, ша­лен­ства на­ва­год­няй но­чы бу­я­ні­ла ў поў­ным раз­га­ры. Яш­чэ да­кінь­ма сот­ні ты­сяч тон выст­ра­ля­ных аг­ня­вых уп­ры­го­жан­няў звы­чай­ны­мі людзь­мі ва ўсіх ку­точ­ках на­шай пла­не­ты.

Куль­мі­на­цы­яй поў­на­чы бы­ло ўзі­ран­не ў нач­ное не­ба, на якім раз­лі­ва­лі­ся ца­цач­ныя і эфек­т­ныя ка­ля­ро­выя бен­галь­скія аг­ні. Адзін кошт та­кіх ві­до­віш­чаў быў заў­сё­ды на ба­ку га­рад­скіх улад, дру­гі — гэ­та іні­цы­я­ты­ва звы­чай­ных лю­дзей, спа­лу­ча­ная са спа­бор­ні­цтвам па­між га­ра­да­мі, квар­та­ла­мі, ці на­ват ву­лі­ца­мі і па­а­соб­ны­мі шмат­па­вяр­хо­вы­мі да­ма­мі. На ма­ім бе­ла­стоц­кім бал­ко­не га­да­мі доб­ра аг­ля­да­ла­ся за­пуш­ча­ныя аг­ні і він­ша­ван­ні жы­ха­роў на нач­ных па­над­вор­ках. Гуч­ней, вы­шэй, як най­даў­жэй — гэ­та аба­вяз­ко­вы прын­цып гу­ка­вой гуль­ні. Зра­зу­ме­ла, што гэ­та быў толь­кі да­да­так да са­май га­лоў­най па­дзеі гэ­та­га ве­ча­ра: доб­рая кам­па­нія, на­піт­кі з бур­бал­кай і не толь­кі, тан­цы і ўрэш­це ра­ні­цай, ці поз­нім ве­ча­рам ужо пер­ша­га сту­дзе­ня вяр­тан­не ў рэ­ча­іс­насць, у якой най­час­цей не траш­чаў за ак­ном ма­роз, але траш­ча­лі га­ло­вы, што пат­ра­ба­ва­лі не­вы­нос­най ці­шы­ні і ха­лод­ных на­піт­каў, ужо на­ват і бе­зал­ка­голь­ных.

Не­ка­то­рыя мае зна­ё­мыя, спар­тыў­ныя заў­зя­та­ры зі­мо­вых скач­коў з трам­п­лі­на і Тур­ні­ру ча­ты­рох трам­п­лі­наў сваё скры­жа­ван­не спор­ту і вы­піў­ных кам­па­ній за­вяр­ша­лі на ка­та­ліц­кія Тры Ка­ра­лі, а тым са­мым, зна­чыць, на пра­ва­слаў­ную ка­ля­ду. Тут спар­тыў­нае ві­до­віш­ча вы­бу­доў­ва­ла са­мо па са­бе так­са­ма эку­ме­ніч­ную ед­насць заў­зя­та­раў зі­мо­ва­га спор­ту. У гэ­тым го­дзе ка­ра­на­ві­рус­ная за­ра­за на­ту­раль­ным чы­нам ад­мя­ні­ла і аб­ліч­ча на­ва­год­няй но­чы на ўсёй Зям­лі. Аб­ме­жа­ван­ні, за­ба­ро­ны, свя­до­мая іза­ля­цыя — та­кой бы­ла рэ­аль­насць сё­лет­ня­га Сіль­вест­ра. Усё дзе­ля на­дзеі і ве­ры ў нар­маль­насць ця­гам на­сту­піў­ша­га но­ва­га 2021 го­да. Гэ­тую на­дзею мі­льяр­дам лю­дзей на све­це абя­ца­юць так­са­ма і ле­ка­ры, да­ру­ю­чы за­раз прыш­чэп­ку су­праць ка­ра­на­ві­ру­са. Ці лю­дзі не па­ба­яц­ца вак­цы­на­цыі, якая ўва­хо­дзіць у аба­рот не ця­гам не­каль­кіх га­доў ме­дыч­ных эк­с­пе­ры­мен­таў, але ў знач­на ка­ра­цей­шы тэр­мін без раз­г­ля­ду доў­га­тэр­мі­но­вых на­ступ­стваў но­ва­га ля­кар­ства, па­ба­чым у жыц­цё­вым дос­ве­дзе на нас са­міх.

Ад­нак ча­ла­ве­ча­му ро­ду, з яго­най псі­хі­кай і ро­зу­мам, жыць на­да­лей у ка­ра­на­ві­рус­ным рэ­жы­ме про­ста не­маг­чы­ма. Мае зна­ё­мыя ста­ра­жы­лы паў­та­ра­юць з пэў­най пе­рас­ця­ро­гай, што ад та­кой бя­ды лёг­ка не ад­ча­піц­ца — як не тая, то прып­ля­цец­ца дру­гая. Мо­жа тут і за­над­та нас­ця­рож­лі­вас­ці, але пры сён­няш­ніх му­та­цы­ях хва­роб і іх лёг­кас­ці пе­ра­мяш­чэн­ня то і са­праў­ды не­вя­до­ма, што за хві­лі­ну да нас прып­лы­ве, ці пры­ля­ціць.

Але яш­чэ вер­нем­ся да на­ва­год­няй но­чы. Ня­гле­дзя­чы на ўсе аб­ме­жа­ван­ні ў Поль­ш­чы, ук­люч­на з за­ба­ро­най вы­ха­ду на ву­лі­цу з 19 да 6 га­дзі­ны ра­ні­цы, лю­дзі ад­зна­ча­лі яе з тра­ды­цый­ны­мі эле­мен­та­мі, у тым лі­ку і з фе­ер­вер­ка­мі. Трэ­ба бы­ло тут кры­ху пар­ты­зан­ш­чы­ны, але ж ча­го не ро­біц­ца для лю­бі­ма­га ўсі­мі ві­до­віш­ча. У Бе­ла­сто­ку бы­ло не­каль­кі хваль аг­ня­вых стра­лян­няў. У ма­ім ра­ё­не фе­ер­вер­кі ас­вят­ля­лі не­ба а 17, 19, 22 га­дзі­не і ў са­мую поў­нач. Ба­ба­ха­лі ня­дрэн­на, ка­ля­ро­ва і доў­га. Па­лі­цый­ныя ма­шы­ны на сіг­наль­ных сі­рэ­нах на­сі­лі­ся па ўсім го­ра­дзе, не­свя­до­ма ўпіс­ва­ю­чы­ся ў ма­гію пат­рэ­бы га­лос­нас­ці гу­каў адзі­най та­кой но­чы ў го­дзе. Праз ак­но на­гля­даў я гру­пы не толь­кі ма­ла­дзё­наў, якія, ад­па­ліў­шы пе­тар­ды і аг­ні, спраў­на раз­бя­га­лі­ся па­між блё­ка­мі, скры­ва­ю­чы­ся пе­рад эвен­ту­аль­ны­мі штра­фа­мі, каб зноў вяр­нуц­ца да лю­бі­май спра­вы праз ней­кі мо­мант. Зда­ец­ца, усе ака­за­лі­ся за­да­во­ле­ны­мі з сё­лет­ня­га Сіль­вест­ра — ула­ды вы­ні­кам аб­ме­жа­ван­няў, а на­род, што пад­т­ры­маў тра­ды­цыю.

Пе­рад на­мі ця­пер тур пра­ва­слаў­на­га кру­газ­ва­ро­ту, які за­вер­шыц­ца ў трэ­цяй дэ­ка­дзе сту­дзе­ня свя­там Ва­дох­рыш­ча, інакш зва­ным Тры­ма Ка­ра­ля­мі. Та­ды ма­юць быць зня­ты і ка­ра­на­ві­рус­ныя аб­ме­жа­ван­ні.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты