Навіны

Гарадзенку Юлію Аршун засудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" (фота)

5-6 студзеня ў экспрэс-тэмпе была разгледжана крымінальная справа гарадзенкі Юліі Аршун. Яе звінавацілі паводле артыкулу 369 - за знявагу прадстаўніка ўлады. Справа была пачатая за допіс на адрас аднаго з участковых міліцыянтаў. Справу разглядала вядомая многім гарадзенцам суддзя Ленінскага раённага суду Алена Пятрова. Дзяржаўным абвінаваўцам выступіла пракурор Аліна Чужаземец.

Пачаткова крымінальная справа Юліі Аршун павінна была разглядацца ў судзе Кастрычніцкага раёну, але пасля яе перанеслі ў суд Ленінскага раёну. Юлія Аршун - маладая жанчына, якая адна выхоўвае малое дзіця. Яна прынесла публічныя прабачэнні міліцыянту на гарадзенскім тэлеканале, якія трасляваліся яшчэ 3 лістапада мінулага году. На працэсе гэтыя прабачэнні былі паўтораны, участковы міліцыянт не меў да Аршун матэрыяльных прэтэнзій і прасіў суд моцна не караць яе.

У выніку суддзя Алена Пятрова прысудзіла Юліі Аршун усё ж досыць вялікае пакаранне - два гады абмежавання свабоды без накіравання ва ўстанову адбыцця пакарання - два гады так званай "хатняй хіміі".

фота праваабаронца Рамана Юргеля

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты