Навіны

Суд над Змітром Фурманавым пачнецца 18 студзеня

Суд над палітвязнем, гарадзенцам Змітром Фурманавым пачнецца 18 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні. Працэс, які пачнецца ў гэты дзень а 10.45, будзе весці суддзя Вольга Бекушава

Напомнім, што Змітра Фурманава затрымалі ў Гародні ў групе іншых асоб разам з Сяргеем Ціханоўскім пасля правакацыі, здзейсненай 29 траўня. У той дзень Зміцер Фурманаў у законным парадку проста збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую, яго схапілі на крэсле за столікам зборшчыка.

Фурманаў у той вечар, 29 траўня, спакойна збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую. Ён даў у судзе па адміністрацыйнай справе 1 ліпеня тлумачэнні, што ў пэўны момант на яго наляцелі невядомыя ў масках, без усялякіх апазнавальных знакаў і сілай павалаклі. Потым падскочылі яшчэ двое і яго ўжо панеслі. Калі Дзмітрый Фурманаў стаў крычаць яго так моцна ўдарылі ў твар, што ён на нейкі час страціў прытомнасць і прыйшоў у сведамасць толькі ў машыне. Таксама баявым прыёмам яму была заламаная рука.

Фурманава вінавацяць у нібыта парушэнні артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу. Пасля затрымання ў Гародні яго перавезлі ў Менск, потым у ліпені зняволілі ў СІЗА Жодзіна.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты