Навіны

11-12 студзеня працягнецца суд над Вітольдам Ашуркам

11-12 студзеня ў Лідзе працягнецца судовы працэс па крымінальнай справе бярозаўскага грамадскага актывіста Вітольда Ашурка. Па надуманых падставах працэс праходзіць у закрытым рэжыме па рашэнні Лідскага суду. 

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулах 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса, пачаўся 28 снежня.

Без тлумачэння канкрэтных прычын суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”. Нягледзячы на абурэнне вялікай колькасці сабраўшыхся людзей, ён адмовіўся размаўляць па-за межамі працэсуальных дзеянняў. Старшыня суда Вячаслаў Мацук таксама адмовіўся тлумачыць прычыны закрытага пасяджэння, назваўшы гэта правам суддзі.

Напомнім, што яшчэ 19 кастрычніка, пасля адбыцця 30-сутак адміністрацыйнага арышту, Вітольд Ашурак быў узяты пад варту, знаходзіўся спярша ў Лідскім ІЧУ. 27 кастрычніка стала вядома, што яго пераводзяць у гарадзенскую турму. Перад судом і ў перапынку паседжанняў суда яго трымалі ў следчым ізалятары турмы па вуліцы Кірава. 

 

10.01.2021

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты