Навіны
Хроніка палітычынага пераследу 7-10 студзеня
На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
10 студзеня, згодна з інфармацыяй валанцёраў "Спісаў затрыманых", былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскі РУУС г. Мінска:
Вольга Міхайлава
Сяргей Лісічкін
Вера Паршак
У ноч з 7 на 8 студзеня ў двары па вуліцы Ландара былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія ляпілі снегавікоў. Калі яны расфарбавалі аднаго з іх у БЧБ-колеры, з-за кустоў выйшлі супрацоўнікі міліцыі з сабакам. Затрыманыя
Раман Дабрыян,
Валерыя Дабрыян (адпусцілі дахаты да непаўналетніх дзяцей),
Алена Мараева,
Кацярына Казлова.
Увечары 8 студзеня ў двары ва Уруччы былі таксама затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх:
Сяргей Свідрыцкі,
Таццяна Пруд,
Лілія Парфенчык,
Ірына Ганецкая (кандыдат гістарычных навук).
7 студзеня быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС Мінскага раёна Іван Несцярэнка. Таксама ў Мінску быў затрыманы Аляксей Марчанка.
Інфармацыя будзе дапаўняцца
http://spring96.org/be/news/101225