Навіны

Хроніка палітычнага пераследу за 11 студзеня

11 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

11 студзеня стала вядома, што ў менчука канфіскавалі ноўтбук на мытні, калі ён вяртаўся з Украіны, піша TUT.BY. У ноч з 5 на 6 студзеня мянчук Кірыл Афанасьеў пасля навагодніх святаў вяртаўся з Кіева ў Менск. Ехаў праз пункт пропуску «Новая Гута».

Пасля правярання дакументаў, згадвае ён, у сувязі з «комплексам захадаў для забеспячэння дзяржаўнай бяспекі» да яго паўсталі пытанні. У выніку ў яго канфіскавалі ноўтбук. Мужчына мяркуе, што гэта можа быць звязана з тым, што ў кастрычніку яго затрымлівалі паводле арт. 23.34 КаАП.


У Полацку прыкладна ў 11.00 дадому да Антона Бяляўскага прыйшоў участковы міліцыянт, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП за вывешаны у вакне кватэры бел-чырвона-беля сцяг. Пасля размовы с участковым Бяляўскі быў дастаўлены у Полацкі РАУС.


У Гомелі спылі крымінальную справу ў дачыненні да гамяльчанкі Марысі Тульжанковай за нібыта "Падрыхтоўку ці арганізацыю масавых беспарадкаў". Пра гэта паведаміў актывістцы следчы з СК. Усе рэчы, якія забралі падчас ператрусу, вярнулі.


Паведамляецца пра затрыманне ў Мінску Андрэя Сарокі. Яго даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна на вул. Арлоўскай.

 

http://spring96.org/be/news/101241

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты