Навіны

Мастоўскі раённы суд зрабіў справу Віктара Царыкевіча закрытай

21 студзеня ў Мастоўскім раённым судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Віктара Царыкевіча. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу - гэта артыкулы 339 КК, часткі 1 і 2 і 369. Суд пастанавіў праводзіць паседжанні працэсу ў закрытым рэжыме, пры тым спаслаўшыся на небяспеку эпідэміі каронавірусу. Вядзе працэс старшыня Мастоўскага раённага суду Віталь Сініла.

Паводле матэрыялаў справы ў жніўні 2020 году Віктар Царыкевіч размясціў у тэлеграм-канале каментар пад фотаздымкам старшыні Мастоўскага райвыканкаму, гэты каментар "прынізіў гонар і годнасць" чыноўніка. У верасні-кастрычніку Царыкевіч правёў цэлую серыю акцый. У тым ліку ён павесіў пудзілы ў міліцэйскай форме на розных аўтобусных прыпынках раёну - каля вёсак Мікелеўшчына, Чарлёна, Дубна. Таксама ў лесе паміж горадам Масты і Масты правыя Царыкевіч намаляваў на дрэвах бел-чырвона-белыя палосы, а ў полі расставіў таблічкі ў выглядзе рытуальных надмагілляў, побач з таблічкамі паставіў труну з пудзілам у форме міліцыянта.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты