Навіны

Затрыманні працягваюцца ў панядзелак 25 студзеня

25 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna


У судзе Першамайскага раёна Мінска раніцай 25 студзеня затрымалі палітычную блогерку Вольгу Такарчук, куды яна прыйшла па позве. Суддзя Максім Трусевіч аштрафаваў яе на 30 базавых велічыняў па ч. 1 арт. 23.34 КаАП за яе відэа YouTube, па якім прыйшлі да высновы, што Вольга прыняла ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 29 лістапада. Блогерка віну не прызнала і сказала, што відэа яна рабіла раней, а 29 лістапада толькі апублікавала ў інтэрнэце.

Вольга Такарчук. Скрын з відэа
Вольга Такарчук. Скрын з відэа

 

Пасля абвяшчэння рашэння Вольгу Такарчук затрымалі наўпрост у залі суда. Яе затрымалі за пікетаванне 23 снежня на балконе з шарыкамі, што нібыта падцвярджаецца відэа.


У Мінску раніцай таксама была затрымана Наталля Васільеўна Нічыпар. Прычыны затрымання і месцазнаходжанне жанчыны высвятляецца. 


Па інфармацыі "БАЖ", на журналіста-фрылансера Іллю Дабратвора склалі новы пратакол і будуць судзіць. 30 лістапада Іллю затрымлівалі пры асвятленні “Маршу мудрасці” ў Мінску, а праз суткі аштрафавалі на 50 базавых па артыкуле 23.34 КаАП. У пятніцу, амаль праз два месяцы пасля інцыдэнту, Іллю зноў выклікалі ў Цэнтральны РУУС і склалі за падзеі 30 лістапада новы пратакол — цяпер ужо за нібыта непадпарадкаванне міліцыі (арт. 23.4 КаАП). Судзіць Іллю Дабратвора будуць 28 студзеня а 14:30 у судзе Цэнтральнага раёна. Дарэчы, забраныя пасля затрымання тэлефон, грошы і флэш-карты журналісту дагэтуль не вярнулі.


Як піша TUT.BYпалітзняволенага Яна Салановіча, студэнта БДУІР і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ, якога ў лістападзе-снежні восем разоў судзілі за ўдзел у нядзельных маршах, адлічылі з універсітэта. У суботу яго сям'я атрымала з ВНУ адпаведны ліст. У дакуменце напісана, што Ян адлічаны з 12 студзеня 2021 года за "непаспяховасць па трох і больш вучэбных прадметах".


У кватэры заснавальніцы “Прэс-клуба” Юліі Слуцкай 25 студзеня былі праведзеныя следчыя дзеянні па накладанні арышту на маёмасць, паведаміла БелаПАН яе дачка Аляксандра Слуцкая.

Інфармацыя дапаўняецца.


 

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

 

http://spring96.org/be/news/101505

Відэа

праваабарончыя сайты