Навіны

Стан здароўя Галіны Дзербыш істотна пагоршыўся

Стала вядома, што стан здароўя зняволенай у гарадзенскай турме Галіны Дзербыш, істотна пагоршыўся. Пенсіянерка Галіна Дзербыш і так мела цэлы шэраг хранічных захворванняў і групу інваліднасці. У халоднай камеры следчага ізалятара яна прастудзілася і стала хварэць яшчэ больш, у яе вельмі высокі ціск. Дзербыш вазілі па лекарах, а да 24 студзеня яна была на пасцельным рэжыме. Таблеткі зняволеная атрымлівае.

Апошнія два тыдні, а можа і больш, у дачыненні Дзербыш не вядзецца ніякіх следчых дзеянняў. Але рэжым стрымання ёй не мяняюць, лічачы, што на свабодзе Галіна Дзербыш можа нашкодзіць следству. Спаткання дачцэ Галіны Дзербыш з маці пакуль таксама не дазваляюць.

Напомнім, што Галіна Дзербыш была затрыманая пасля ператрусу 10 снежня 2020 году паводле артыкулу 289 Крымінальнага Кодэксу (Акт тэрарызму). Яна падазраваная, змешчана ў следчы ізалятар Гародні па вуліцы Кірава. Галіну Дзербыш "прышчапляюць" да так званай справы Мікалая Аўтуховіча. Па гэтай справе праходзіць ажно 12 падазраваных чалавек.

 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты