Працэс праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме, таму яго падрабязнасці — невядомы. На першы працэс не пусцілі нават у будынак суда праваабаронцу "Вясны" Аляксандра Вайцешыка, які планаваў жыццяўляць маніторынг суда. Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя ў сувязі з СОVID-19.
У чым абвінавацілі мужчыну?
Згодна з матэрыяламі справы, Віктар Царыкевіч ў жніўні мінулага года размясціў у адным з тэлеграм-чатаў "непрыстойны, прыніжальны гонар і годнасць каментар" пад фатаграфіяй старшыні Мастоўскага райвыканкама Юрыя Валеватага. Яго дзеянні кваліфікавалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (публічная абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтай нормы не прадугледжвае пазбаўленне волі.
Таксама паводле абвінавачвання, Віктар Царыкевіч у верасні-кастрычніку правёў цэлую серыю акцый, якія, на думку пракуратуры, «адрозніваліся па сваім змесце выключным цынізмам»:
- нанёс бел-чырвона-белыя лініі на дарозе паблізу вёсак Савінка, Заполле і аграгарадка Дубна Мастоўскага раёна;
- «павесіў пудзілы ў міліцэйскай форме і ўчыніў надпісы» пад навесамі прыпынкаў «Мікелеўшчына», «Дубна» і «Чарлёна»;
- у лесе паміж горадам Масты і аграгарадком Масты Правыя намаляваў на 33 дрэвах БЧБ-сцягі, у полі расставіў таблічкі ў выглядзе рытуальных надмагілляў "з надпісамі, якія дэманструюць грэбаванне да дзяржаўнага парадку кіравання", а побач з таблічкамі паставіў труну з пудзілам у форме супрацоўніка міліцыі.
Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства і злоснае хуліганства). Санкцыя гэтай нормы прадугледжвае пазбаўленне волі да шасці гадоў. Суддзя Сініла прызначыў жыхару Мастоў пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму. Таксама па прысудзе суда ў Царыкевіча канфіскуюць яго аўтамабіль. Верагодна, як сродак здзяйснення злачынства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса.
![]()
У Мастах судзяць мужчыну за акцыі з пудзіламі ў міліцэйскай форме
Інфармацыя з сайта ПЦ "Вясна" http://spring96.org/be/news/101550 .