Навіны

Праваабаронцу Леаніду Судаленку прад'явілі абвінавачванне. Ён застаецца пад вартай

Леанід Судаленка пад час Маршу недармаедаў.

Леанід Судаленка пад час Маршу недармаедаў.

28 студзеня стала вядома, што праваабаронцу, старшыні Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леаніду Судаленку прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці). Ён застаецца пад вартай ў СІЗА-3 у Гомелі.

Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе на офіс. Яго адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды яго адвакат змог патрапіць толькі бліжэй да вечара. Затым яго змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Судаленку палітычным зняволеным.

За два тыдні да затрымання Судаленкі ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца офіс "Гомельскай вясны", прайшоў ператрус, падчас якога былі вынятыя дакументы, якія тычацца дзейнасці праваабаронцы (пастановы судоў, абскарджванні). 

 

У Гомелі затрыманы праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка і валанцёрка Марыя Тарасенка

У Гомелі 18 студзеня затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў.

Увечары 18 студзня была затрымана таксама валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка, якая дапамагала Леаніду Судаленку. Яе вызвалілі праз трое сутак пасля затрымання. А 21 студзеня ў мінскім аэрапорце затрымалі валанцёрку "Вясны" з Рэчыцы Таццяну Ласіцу, якая таксама дапамага Леаніду Судаленку. Яе змясцілі пад варту ў гомельскі СІЗА.

 

http://spring96.org/be/news/101583

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты