Навіны

Прайшоў ператрус у рэдакцыях Hrodna.life і NewGrodno.by (абноўлена)

У гарадзенскую беларускую краму "Адметнасць" 29 студзеня каля 11-й гадзіны зноў заявілася міліцыя. Туды з омоновцамі ў бронекамізэльках і поўнай амуніцыі прыйшоў начальнік аддзелу аховы правапарадку Ленінскага РАУС, вядомы многім гарадзенцам Аляксей Вайцешка. Ён сказаў, што ў дачыненні да Сяргея Верамеенкі вядзецца адміністрацыйны працэс.

Сяргей Верамеенка вёў стрым з гэтага прыходу, але ўрэшце, пасля таго як Вайцешка сказаў, што вядзенне відэаздымкі ён будзе расцэньваць як непадпарадкаванне "законным дзеяянням органа, які вядзе працэс", Верамеенка спыніў трансляцыю. Яго не затрымлівалі.

Пазней высветлілася, што міліцыянты прыйшлі найперш у рэдакцыю сайту Hrodna.life, у якой з "Адметнасцю" адзін уваход. 

Міліцыя адначасна прыйшла з ператрусам да рэдакатра сайту NewGrodno.by Ігара Рэмзіка. Праўладны гарадзенскі тэлеграм-канал паведамляе, што гутарка ідзе пра захоўванне нейкіх матэрыялаў экстрэмісцкага характару.

У рэдакцыі рэсурсу Hrodna.life у прысутнасці адной з журналістак забралі кампутары, фотаапараты, дрон і розную інфармацыйную прадукцыю. У Ігара Рэмзіка забралі сістэмны блок кампутара. Яго самога пасля ператрусу не затрымлівалі.

Паведамляецца, што пачата адміністрацыйная справа паводле артыкулу 17.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць).   

 

 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты