Навіны

Агляды ў гарадзенскіх незалежных СМІ і іншыя факты пераследу за 29 студзеня

Так выглядае рэдакцыя HrodnaLife пасля ператрусу. Крыніца: Белсат

Так выглядае рэдакцыя HrodnaLife пасля ператрусу. Крыніца: Белсат

29 студзеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

У Мінску затрыманы Міхаіл і Святлана Волчак. Святлана — былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ. Зараз іх месцазнаходжанне невядома.

Таксама затрыманы старэйшы выкладчыка кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій БДУ Павел Пятроў. У яго кватэры прайшоў ператрус. Павел — адзін са стваральнікаў першага ў Беларусі ўніверсітэцкага міні-спадарожніка BSU Sat-1, аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў.

Гродна

У Гродне ў памяшканне, дзе знаходзіцца крама "Адметнасць" і рэдакцыя Hrodna.life, прыйшоў АМАП. Таксама ў поўнай амуніцыі прыйшоў начальнік аддзелу аховы правапарадку Ленінскага РАУС, вядомы многім гарадзенцам Аляксей Вайцешка. Ён сказаў, што ў дачыненні да ўладальніка крамы Сяргея Верамеенкі вядзецца адміністрацыйны працэс і загадаў выключыць камеру. Верамеенка затрыманы, паведамляе БАЖ.

БАЖ таксама паведамляе, што з рэдакцыі Hrodna.life вынеслі тэхніку: забралі дрон і календары, якія выдавала рэдакцыя. Вобшук адбываўся без супрацоўнікаў рэдакцыі. Сёння яны мусілі працаваць дыстанцыйна. Рэдактарка Ірына Новік прыехала пасля. Белсат дадае, што з рэдакцыі таксама забралі ўсе флэшкі, ноўтбук, чатыры фотаапараты, друкаваную прадукцыю.

Таксама сілавікі прыйшлі з аглядам да рэдактара сайта NewGrodno.by Ігара Рэмзіка. Ператрус прайшоў у яго дома: забралі сістэмны блок камп'ютара. Самога Ігара пасля апытання адпусцілі.

УУС Гродна паведаміла, што агляды ў Hrodna.life і Newgrodno.by звязаны з захоўваннем гэтымі рэсурсамі прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай. Гаворка ідзе аб захоўванні матэрыялаў аднаго з телеграм-каналаў.

Будзе дапаўняцца.

 

http://spring96.org/be/news/101595

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты