Навіны

"Скідзельская справа": дзень другі (фота)

11 лютага ў судзе Гарадзенскага раёну прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы скідзельцаў Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча

Напомнім, што абодвух вінавацяць паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Справу разглядае старшыня Гарадзенскага раённага суду Ганна Чылека. Дзяржабвінаваўцай выступае пракурор Марына Цярэшка.

У першы дзень суд дапытаў абвінавачаных і заслухаў пракурора.

11 лютага ў суд былі выкліканы сведкі. 6 з іх з'явіліся ў суд і далі свае паказанні. Гэта былі прадстаўнікі розных дзяржаўных установаў і арганізацый, аб'екты якіх "пацярпелі" ад мастацкай рукі Крысціны Палтавец. 

Усе сведкі расказвалі пры якіх абставінах былі выяўлены малюнкі на розных аб'ектах і якім чынам яны зафарбоўваліся. Ніякіх прэтэнзій да абвінавачаных сведкі не мелі. Некаторыя пытанні пракурора былі скіраваныя на "палітызацыю" дзеянняў абвінавачаных. Адзін з дапытаных заявіў наступнае: "Я в такой должности, что не должен иметь своих мыслей".

Пасля апытання сведак былі даследаваныя пісьмовыя матэрыялы справы, іх зачытала пракурор. 

У канцы паседжання суддзя пастанавіла абвесціць перапынак для магчымага выкліку іншых сведак і для падрыхтоўкі да судовых спрэчак.

Наступнае паседжанне прызначана на 10.00 17 лютага, серада

  

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты