Навіны

Зімовы цягнік

Ты­дзень на­зад пі­саў я пра свае па­мят­ныя хві­лі­ны, звя­за­ныя з зі­мой ста­год­дзя на зло­ме 1978 і 1979 га­доў. Та­ды сі­ту­а­цыя бы­ла та­кой нап­ру­жа­най, што цяг­ні­кі не бы­лі ў змо­зе пра­бі­вац­ца праз гур­бы сне­гу і паш­ко­джа­ныя ма­ро­зам рэй­кі. За­раз так­са­ма бу­дзе і пра цяг­ні­кі, і ма­роз.

Ме­на­ві­та тры тыд­ні та­му ў час пер­ша­га ата­ку зі­мы ўрэш­це ўда­ло­ся мне даб­рац­ца на цяг­ні­ку ў сваё род­нае ста­рон­не. Пас­ля звыш двух дзя­сят­каў га­доў ад­сут­нас­ці чы­гу­нач­ных спа­лу­чэн­няў на тра­се Бе­ла­сток — Гай­наў­ка ўрэш­це бы­ла маг­чы­масць па­да­рож­ні­чаць на ма­ім лю­бі­мым тран­с­пар­т­ным срод­ку, які вяр­таў паў­д­нё­вую част­ку Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства ў цы­ві­лі­за­цый­на-ка­му­ні­ка­цый­нае рэ­чыш­ча.

Пер­с­пек­ты­ва пер­ша­га па­да­рож­жа моц­на мя­не ўсхва­ля­ва­ла і я з ад­па­вед­ным рэ­зер­вам ча­су па­пёр на бе­ла­стоц­кі чы­гу­нач­ны вак­зал з эмо­цы­я­мі вы­пі­са­ны­мі на тва­ры. Спя­шаў­ся я быц­цам той юнак на нат­х­няль­ную суст­рэ­чу са сва­ёй не­паў­тор­най аб­ран­ні­цай. На вак­за­ле, а гэ­та бы­ло ка­ля дру­гой га­дзі­ны пас­ля абе­ду, пра­ца­ва­лі толь­кі дзве ка­сы, да якіх ста­я­ла ад­на, доў­гая чар­га па­са­жы­раў на амаль усёй даў­жы­ні вак­за­ла. Тут мой за­пас ча­су ака­заў­ся ла­гі­стыч­ным пос­пе­хам, які да­зва­ляў спа­кой­на наг­ля­даць і за ўнут­ра­ным ды­зай­нам ад­рэ­стаў­ра­ва­на­га вак­за­ла, і са­чыць за чар­гой. За чар­гой са­чыў і чы­гу­нач­ны ахоў­нік, які на во­ка ад­мер­ваў бяс­печ­ную ка­ра­ні­ві­рус­ную ды­стан­цыю па­між на­мі, і раз-по­раз слоў­на да­ка­раў нас за бліз­кі кан­такт з пля­чы­ма па­пя­рэд­ні­ка. Ка­лі ўрэш­це апы­нуў­ся я пе­рад ка­сір­кай і ўзру­ша­ным го­ла­сам па­пра­сіў бі­лет да стан­цыі Ві­та­ва на рэйс Бе­ла­сток — Сед­ль­цы праз Гай­наў­ку, пас­ля пэў­на­га за­ка­ло­ту ат­ры­маў я два бі­ле­ты за­мест ад­на­го, а ка­сір­ка на мя­не нак­ры­ча­ла, ча­му я не га­ва­ру, што мне па­трэб­ны два квіт­кі.

Але ж я ехаў пер­шы раз і ад­куль мне бы­ло ве­даць, якія пат­ра­ба­ван­ні ёсць да па­са­жы­раў, ка­лі тыя вы­бі­ра­юц­ца ў да­ро­гу.

Ну і ўрэш­це старт. Тра­са доў­гая, на пе­ро­не ў пят­ні­цу лю­дзей мно­га, а тут па­да­юць толь­кі ад­на­сег­мен­т­ны цяг­ні­чок, у якім па­са­жы­рам у ані­я­кім вы­пад­ку нель­га бы­ло за­ха­ваць ка­ра­на­ві­рус­ную ад­лег­ласць. Цяг­нік быў кры­ху даў­жэй­шы за маю га­рад­скую ква­тэ­ру, але за яе шы­ры­ню ўжо не­а­ба­вяз­ко­ва. Кан­дук­тар­ка ўвесь час на­па­мі­на­ла мець зак­ры­тыя тва­ры ма­ска­мі, але пры­нам­сі не га­ва­ры­ла, каб за­бяс­пе­чыць ад­лег­ласць па­між па­са­жы­ра­мі. Част­ку па­са­жы­раў скла­да­лі чы­гу­нач­ні­кі-ве­тэ­ра­ны з лёг­ка паш­ко­джа­ны­мі ор­га­на­мі слы­ху, та­му іх­нія ўспа­мі­ны пра бы­лую зі­му ста­год­дзя, ка­лі яны да­ва­лі ёй ад­пор, нес­лі­ся па ка­ро­цень­кім і вуз­кім ва­го­не як га­ла­сы дас­вед­ча­ных на­стаў­ні­каў, што пе­рак­рык­ва­юц­ца са сва­і­мі вуч­ня­мі.

Пры на­го­дзе я да­ве­даў­ся, што са­май лю­бі­май фор­май дыс­цып­лі­на­ван­ня па­лі­цы­яй гра­мад­ства і зма­ган­ня з ка­ра­на­ві­ру­сам з’яў­ля­ец­ца штра­фа­ван­не лю­дзей, якія апы­ну­лі­ся пе­рад аб­ліч­чам ула­ды без ма­скі на тва­ры. Па­чу­тыя гі­сто­рыі бы­лі да­во­лі не­ве­ра­год­ны­мі, але ра­сказ­чы­кі да­каз­ва­лі і за­ра­ка­лі­ся, што ах­вя­ры — гэ­та іх ся­мей­ні­кі, доб­рыя зна­ё­мыя ці су­се­дзі. І як та­ды не ве­рыць та­кім ра­ска­зам? Але ўсе бы­лі згод­ныя ў ад­ным, што ў рэй­тын­гу най­больш аб­сур­д­ных штра­фаў лі­да­ру­юць гай­наў­скія па­лі­цы­ян­ты, за­тым бель­скія і ча­ром­хаў­скія.

Да гай­наў­скіх ня­ма ані­я­ка­га пры­сту­пу, каб ім раст­лу­ма­чыць уз­нік­лую сі­ту­а­цыю. Еду­чы, не мог я зра­зу­мець ад­нак ба­ча­най і чу­тай аб­сур­д­нас­ці цэ­н бі­ле­таў па­між па­а­соб­ны­мі стан­цы­я­мі пас­ля Бе­ла­сто­ка ў бок той мэ­та­вай. Аказ­ва­ец­ца, што тан­ней вы­хо­дзіць па­са­жы­ру куп­ле­ны кві­ток з са­мо­га Бе­ла­сто­ка, на­пры­клад у Бельск-Пад­ляш­скі, чым­сь­ці з на­ступ­ных чы­гу­нач­ных пры­пын­каў. Да­вя­ло­ся па­ба­чыць і па­чуць на ўлас­ныя во­чы і ву­шы чы­гу­нач­ныя дзі­во­сы. Ну і ўра­зі­ла бу­даў­ні­чая ме­га­ла­ма­нія — пе­ро­ны даў­жы­нёю ў тры­ста, а мо­жа і ча­ты­ры­ста мет­раў. Для якога ран­гу цяг­ні­коў бу­да­ва­лі­ся яны па ўсіх на­шых, не­вя­лі­кіх між­га­род­ніх мар­ш­ру­тах? — та­кое пы­тан­не са­мо ціс­нец­ца на вус­ны.

Наш жу­чок-цяг­ні­чок на фо­не пе­ро­на гля­дзеў­ся як бед­нае дзі­ця пры ба­га­тым сва­я­ку. Ані­я­кіх між­на­род­ных су­пе­рэк­с­п­рэ­саў з дзе­ся­ці ва­го­наў на на­шых тра­сах ніх­то не прад­бач­вае. А тут та­кая маш­таб­насць.

Здзіў­ляе і пе­ра­нос не­ка­то­рых пе­ро­наў у яш­чэ да­лей­шую ад­лег­ласць ад вё­сак з ад­най­мен­ны­мі наз­ва­мі пры­пын­каў. Тут ат­рым­лі­ва­ец­ца та­кі па­ра­докс, што чы­гун­ка не толь­кі спа­лу­чае, але і ад­да­ляе.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты