Навіны

Справа Ігара Лазавіка: доказаў яго віны няма

19 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну прайшло чарговае судовае паседжанне па крымінальнай справе гарадзенца Ігара Лазавіка. Справу па артыкуле 364 КК разглядае суддзя Віталь Лабоцкі, дзяржабвінаваўцам выступае Георгій Смольскі.

Чарговае паседжанне пачалося з допыту чарговага сведкі - омоновца Паўла Конана. Ён расказаў, што ўвечары 11 жніўня яны дзейнічалі па сігнале кіраўніцтва. У адной змашын Конан заўважыў пасажыра з бел-чырвона-белым сцягам на каленях і бел-чырвона-белую наклейку, омоновец пацягнуў за ручку дзверкі аўтамабіля, але яна была зачынена. У гэты момант машына ірванула з месца і працягнула Конана па зямлі. Аднак на пытанне, ці прымаў Лазавік і яго спадарожнікі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, Конан адказваць сцвярджальна не стаў. Конан таксама прызнаў, што прымалі рашэнне затрымліваць таксі калектыўна, што напіс на яго майцы ОМОН быў закрыты бронекамізэлькай. Такім чынам кіроўца таксі Аляксей Лапа і яго пасажыры ніяк не маглі вызначыць, што гэта прадстаўнікі афіцыйных сілавых структур. Якім чынам атрымаў пашкоджанні пацярпелы Рахунок, Конан не бачыў.

Далей адвакат заявіў хадайніцтва зачытаць паказанні таго ж Конана з матэрыялаў крымінальнай справы Аляксея Лапы. Па меркавванні адваката яны ждыяметральна супрацьлеглыя паказанням Конана на гэтым працэсе. Суддзя задаволіў хадайніцтва, гэты пратакол агучаць на наступным паседжанні ў прысутнасці Конана.

Далей у гэты дзень прайшоў допыт омоновца Мікіты Корыкава. Абінавачанага Лазавіка ў той дзень у счэпцы каля кінатэатра "Кастрычнік" Корыкаў не бачыў. Іншых пасажыраў таксі Лапы таксама не бачыў. У міліцэйскім бусе было больш 5 омоновцев. Корыкаў бачыў як ірванула машына таксі і Конан упаў. Пазней, калі Корыкаў выходзіў апошнім з міліцэйскага буса, група людзей з таксі ўжо ляжала на зямлі. Гэтую машыну таксі вырашылі затрымліваць таму, што ўбачылі на шыбе машыны бел-чырвона-белую наклейку. Фізічнай сілы да затрыманых Корыкаў не прымяняў, шыбы машыны не біў.

Наступнае паседжанне па справе Ігара Лазавіка пройдзе 24 лютага і пачнецца а 10.30.

фота праваабаронцы Рамана Юргеля

 

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты