Навіны

Справа Фурманава-Разнічэнкі-Кнігі: працяг допыту сведак (абноўлена)

22 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёну парцягваецца допытак сведак па крымінальнай справе гарадзенцаў Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі.

Гэтая справа цягнецца яшчэ з канца траўня 2020 года. Справу вядзе суддзя Вольга Бекушава, пракурор Мікіта Мыслівец. Абвінавачаных бароняць тры менскія адвакаты. Фігуруюць артыкулы 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Гутарка ідзе пра прадзеі ў Гародні 29 траўня, калі гвалтоўна затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага.

22 лютага ў працэсе запланаваны допыт 6 выкліканых сведак. У залу суда сёння за 20 хвілін да дастаўкі канвоем абвінавачаных зайшло 5 омоновцев. Яны не выходзілі з залы пры даглядзе яе канвойнымі.

Пару выкліканых у суд сведак - дальнабойнік Шыманіца, омоновка Тугай - не з'явіліся на працэс.

У гэты дзень абыўся допыт омоновца Вадзіма Хілюты, міліцыянта-кіроўцы. Ён расказаў у судзе наступнае: "29 мая я нес службу по гражданке, имел радиостанцию и видеорегистратор. Был сбор подписей за кандидата Тихановскую на площади. Руководство довело про сбор подписей на инструктаже. Сначала в автопатруле сидели в "Соболе", затем направились на площадь. Стояли палатки, было человек 150. С буса вышли с напарником, я сидел на парапете и наблюдал. У Тихановского был какой то конфликт с женщиной, о чем то говорили, подошли 2 милиционера в форме, в беретах, начался крик. Видел как Тихановского ведут, а какой-то мужчина толкнул омоновца, упала маска и видеорегистратор с него. Я расталкивал людей чтобы бус с Тихановским уехал. Разговор женщин с Тихановским не слышал. Насилия в отношении Козловского не видел, не помню сейчас. Заметил, что дверь буса "Соболь" висела. Момент посадки Тихановского в бус не видел. Толчок в Рахунка видел, коллеги потом сказали, что это сделал Книга. Попытки перекрыть движение буса, блокировка выезда людьми проводилась". Хілюта не памятае, ці были пашкоджанни міліцэйскаму бусу.

Далей Хілюта адказваў на пытанні адвакатаў. Дзмітрыя Фурманава за стоікам не бачыў. Хілюта быў без службовай рацыі, яму на мабільны тэлефанаваў яго камандзір. Хілюта быў у спартовым касцюме, а сваё міліцэйскае пасведчанне нікому не паказваў - баяўся, што людзі з натоўпу яго падзяруць. Сам моманту галоўнага канфлікта ў той вечар не памятае. Дапамагаў ад'ехаць міліцэйскаму бусу, гэта было яго галоўнай задачай.

Далей суддзя агучыў паказанні Хілюты, дадзеныя ім на папярэднім следстве. Хілюта пацвердзіў свае паказанні ад 30.06.2020.

Наступным сведкам у судзе выступіў іншы омоновец - Павел Трафімаў. Ён расказаў, што раней быў знаёмы з Уладзімірам Кнігам, раней разам служылі, але кантакты пасля не падтрымлівалі. "Пацярпелых" Рахунка і Будніка добра ведае, разам служаць у ОМОН. На пытанні пракурора Трафімаў паясніў наступнае: "29.05.20 заступил на службу в чёрной форме, в автопатруле ездили вокруг площади Советская. Задача - охрана общественного порядка. Поступил вызов, что драка и сотрудник пострадал. Мы выдвинулись на пл. Советскую. Подъехали со стороны жёлтого буса, женщина показала нам, где драка, я спросил у Хвалени, помощь нужна - он ответил "Нет!". Показал нам на толпу, мы побежали, увидели Книгу, который за шею хватал Рахунка, я оттолкнул Книгу и рассекал толпу. Я был с Нарбутом. Рахунок с Будником вели Тихановского, вокруг были люди, пытались высвободить. Книга висел на шее Рахунка, пытался задушить или оттащить от Тихановского. Видел, как Тихановского сажают в бус. Повреждения буса не видел. Видеозапись на следствии не предьявляли, не помню".

Далей Трафімаў адказваў на пытанні адваката. Ён сказаў, што Кнігу адцягнуў за шыю ад Рахунка і далей дапамагаў дастаўляць Ціханоўскага ў бус.

Пасля гэтага ў працэсе быў абвешчаны перапынак.

Пасля перапынку ў судовым працэсе былі дапытаныя 3 супрацоўнікі ОМОНа - Васюкевіч і два кіроўцы (Бойка і Майер). Яны давалі сведчанні, аналагічныя паказанням ранейшых сведкаў з міліцыі.

Наступнае паседжанне па справе пройдзе 24 лютага і пачнецца 14.45.

фота праваабаронца Рамана Юргеля

Архіў

Сакавік 2021
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты