Навіны

Затрыманні блогераў і адмінаў раённых чатаў, ды іншы пераслед за другога сакавіка

Блогерка Вольга Такарчук. Фота з сацыяльных сетак.

Блогерка Вольга Такарчук. Фота з сацыяльных сетак.

Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 2 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 У Мінску 2 сакавіка адбываюцца масавыя затрыманні адмінаў мікрараённых і профільных тэлеграм-чатаў. Такая інфармацыя прыйшла з Каменнай Горкі, Матусевіча, Першамайскага раёна, а таксама ад вольнага прафсаюза студэнтаў, паведамляе  @nashaniva.


У Мінску таксама вядома пра затрыманне некалькіх чалавек:

Такарчук Вольга, блогерка, якая вядзе свой YouTube-канал;

Таптуноў Анатоль, супрацоўнік Epam;

Паршанкоў Аляксандр (БДУ);

Новікаў Аляксандр;

Літвін Руслан.

У раёне Каменнай Горкі затрыманыя:

Карташоў Канстанцін;

Карташова Алена;

Саболька Алена;

Саболька Яўген;

Спісак Вольга;

Спісак Дзмітрый.

Будзе дапоўнена.

 

http://spring96.org/be/news/102217

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты