Навіны

«Ніва» роднага краю

Як не гля­дзі, род­най «Ні­ве» ўжо 65 га­доў. Пі­шу гэ­ты фе­лье­тон пад уз­дзе­ян­нем роз­ду­маў, якія няў­хіль­на пры­хо­дзяць пры та­кіх да­стой­ных юбі­ле­ях. Тут ад­нак га­вор­ка не пра юбі­лей­нае вы­мя­рэн­не ад­на­го ча­ла­ве­ка, але бес­пе­ра­пын­нае за­піс­ван­не перш за ўсё лё­су бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най су­поль­нас­ці, пра­жы­ва­ю­чай па­між Бу­гам, Нар­вай, Боб­рай, су­поль­нас­ці раз­на­род­най у сва­іх моў­ных га­вор­ках і рэ­лі­гій­ных ве­ра­выз­нан­нях.

Мно­гім ха­це­ла­ся ў мі­ну­лым, але і за­раз ха­пае та­кіх ня­доб­ра­зыч­ліў­цаў, якія ха­це­лі б нас ба­чыць раз’­яд­на­най эт­на­гра­фіч­най, без­на­цы­я­наль­най гру­пай ту­тэй­ша­га пра­жы­ван­ня, але без ро­ду і пле­ме­ні. Вы­па­ла нам жыць ста­год­дзя­мі на па­меж­жы дзяр­жаў, на ўскра­і­нах ім­пе­рый, су­ты­ку ве­ра­выз­нан­няў і цы­ві­лі­за­цый­ных па­дзе­лаў. Ад­ным сло­вам, у та­кім мес­цы, дзе па­лі­тыч­ныя суп­раць­лег­лас­ці і кан­ф­лік­ты з та­кой ге­а­па­лі­тыч­най рас­цяж­кі про­ста пры­пі­са­ны на­ша­му мес­цу. Жор­ст­касць гі­сто­рыі тут упі­са­на ў пра­сто­ру і час як не­ад’­ем­ная лё­саск­ла­да­насць мяс­цо­вых жы­ха­роў.

Па­чуц­цё быць бе­ла­ру­са­мі на сва­ёй зям­лі пры па­лі­тыч­на-куль­тур­най па­ла­ні­за­цыі і ру­сі­фі­ка­цыі сва­іх эліт у моў­на-эт­наг­ра­фіч­ным пла­не за­ха­ва­ла­ся ў ся­лян­скай пра­сто­ры і яе на­род­най куль­ту­ры. Але і яна, ця­гам уся­го двац­ца­та­га ста­год­дзя тра­пі­ла пад пры­цэл дзяр­жаў і ідэ­а­ло­гій, якія спры­я­лі яе хут­чэй­ша­му ад­мі­ран­ню, чым­сь­ці рэ­аль­на­му за­ха­ван­ню. Па­лі­тыч­нае, ва­ен­нае, куль­тур­нае зма­ган­не і вы­ніш­чэн­не бе­ла­ру­ска­га на­ро­да і яго ду­ху са­ма­стой­на­га іс­на­ван­ня і ду­ман­ня, на жаль, не­ад’­ем­ная част­ка гі­сто­рыі мі­ну­ла­га ста­год­дзя, якая як ба­чым і за­раз вя­дзец­ца дык­та­ту­рай Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі.

Што на прак­ты­цы для бе­ла­ру­скіх на­цы­я­наль­ных мен­шас­цей у су­сед­ніх з Бе­ла­рус­сю кра­і­най і бе­ла­ру­скай ды­яс­па­ры, ра­скі­ну­тай па ўсім све­це аба­зна­чае та­кое ўла­да­ран­не, якое з’яў­ля­ец­ца пра­ця­гам па­лі­ты­кі ан­ты­бе­ла­руш­чы­ны з ча­соў тра­гіч­най са­вец­кай даў­ні­ны, лепш на хві­лі­ну змаў­чаць. Гэ­та про­ста дра­ма для ўся­го на­ро­да і яго ду­хоў­най пра­сто­ры. Але мы ўсё ж та­кі ве­рым, што яш­чэ мо­жам і пе­ра­мо­жам гэ­тую хво­рую аз­вя­рэ­ласць.

Ме­на­ві­та па­лі­тыч­ныя вык­лі­кі пер­шай па­ло­вы двац­ца­та­га ста­год­дзя для нас, бе­ла­ру­саў у Поль­ш­чы, ста­лі так­са­ма ты­мі мо­ман­та­мі, на якіх вы­бу­доў­ва­ла­ся па­мяць і па­чуц­цё пры­на­леж­нас­ці да бе­ла­ру­скай пра­сто­ры і гі­сто­рыі знач­на шы­рэй­шай, чым­сь­ці лю­бі­мы ку­со­чак сва­ёй ма­лень­кай баць­каў­ш­чы­ны. А бы­лі імі бе­жан­ства, пер­шая і дру­гая су­свет­ныя вой­ны, са­на­цый­ная рэ­аль­насць, поль­скае ўзбро­е­нае пад­пол­ле з ак­цы­яй за­па­лох­ван­ня і пры­му­шэн­ня да вы­ез­ду ў кра­і­ну са­ве­таў, дзяр­жаў­ная са­вец­кая і поль­ская пра­па­ган­да і пра­па­на­ва­ная імі рэ­пат­ры­я­цыя. І, на жаль, ня­він­на за­гі­нуў­шыя бе­ла­ру­сы толь­кі з‑за сва­ёй на­цы­я­наль­нас­ці і ве­ры.

Ва ўсіх тых тра­гіч­ных аб­ста­ві­нах па­чуц­цё бе­ла­ру­скас­ці з’яд­ноў­ва­ла і ад­к­ры­та за­яў­ля­ла пра свой лёс і на­шу ад­мет­насць ад дру­гіх. У на­шым вы­пад­ку лёс паз­ба­віў нас, бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны, тра­ге­дыі ўкра­ін­скай мен­шас­ці ў Поль­ш­чы, вы­кі­ну­тай пас­ля вай­ны са сва­іх зя­мель у роз­ныя кут­кі Поль­ш­чы. Не за­бы­вай­ма і пра ге­на­цыд жы­доў­скіх су­се­дзяў з на­ва­коль­ных мя­стэ­чак і га­ра­доў за­мар­да­ва­ных ня­мец­кім Трэ­цім Рэй­хам.

У но­вых ай­чы­нах бы­ва­ла па-роз­на­му. Та­му так важ­ным для мно­гіх бы­ла ся­мей­на па­мяць і па­ша­на для сва­ёй ма­лой ай­чы­ны і баць­каў­ш­чы­ны. У на­шым, пад­ляш­скім ра­зу­мен­ні сло­ва баць­каў­ш­чы­на аба­зна­чае перш за ўсё баць­коў­скі дом з зям­лёй, якая пе­ра­да­ва­ла­ся на­ступ­ным па­ка­лен­ням, а як ча­ста ра­ней бы­ва­ла і ў кры­ва­ва-ся­мей­на-су­до­вых раз­бор­ках. У вы­каз­ван­ні ’е­хаць на баць­каў­ш­чы­ну’ — у шы­рэй­шым пла­не ма­ец­ца на ўва­зе яш­чэ толь­кі свая род­ная вё­ска, пры­хад­ская цар­к­ва з яе свя­та­мі і прыс­вят­ка­мі, ну і, зра­зу­ме­ла, свае мо­гіл­кі, на якіх, «ску­му­ля­ва­ная» ў ра­дах па­ха­ва­ных і вы­яў­ле­на па­мі­наль­ная баць­каў­ш­чы­на кож­на­га з пры­ха­джан.

Мо­гіль­ні­кі на­шых ма­лых ай­чын — па­а­соб­ных вё­сак, ці цэ­лых пры­хо­даў — склі­ка­юць нас на­да­лей яш­чэ да вяр­тан­ня да ся­бе. Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы па­э­тыч­ным рад­кам Вік­та­ра Шве­да «Мая ма­лень­кая Ай­чы­на — мой Бе­ла­стоц­кі род­ны край» на­сту­пі­ла ўзве­лі­чэн­не па­чуц­ця на­шай па­шы­ра­най бе­ла­ру­скай ад­мет­нас­ці і згур­та­ва­нас­ці ў сва­ім род­ным краі.

Ужо ме­на­ві­та і так­са­ма та­му «Ні­ва» ўжо 65 га­доў ёсць са сва­ім на­ро­дам.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты