Навіны
Хроніка пераследу за пятага сакавіка
Праваабарончы цэнтр "Вясны" пятага сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
Тэлеграм-канал "Белыя халаты" паведаміў пра затрыманне ў Мінску на працоўным месцы лекара-неўролага Руслана Бадамшына, які раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях. Лекара выклікалі да начмеду, дзе апынуліся прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія забралі лекара прама з працы. Месцазнаходжанне Руслана высвятляецца.
У сярэдзіне студзеня Руслана Бадамшына, які на той момант хварэў каранавіруснай інфекцыяй, затрымалі па дарозе з паліклінікі. Тады яму прысудзілі 15 сутак арышту з адтэрміноўкай на месяц.
Сёння каля 18:30 невядомыя ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкі аб'яднанняў, якое праходзіла ў Імагуру. Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі члены асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі. На дадзены момант яны не выходзяць на сувязь.
У Наваполацку затрыманы прама ў паліклініцы актывіст Артур Сінега. Ён знаходзіцца на бальнічным і прыйшоў туды на прыём да лекара, дзе яго і затрымалі. Вядома, што яго павезлі ў Полацк. Напярэдадні ў Артура і некалькіх іншых актывістаз прайшлі вобшукі. Тады былі затрыманы Алена Гурчонак, Юлія Шэлепень у межах крымінальнай справы па арт.391 Крымінальнага кодэкса — абраза суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя.
Стала вядома прычына затрымання актывіста з Брэста Аляксандра Казлянкі. З пастановы аб ўзяцці пад варту вынікае, што Аляксандра падазраюць у арганізацыі перакрыцця дарог ў Брэсце ажно ў 2018 годзе. 5 траўня таго году анархісты блакавалі тры паласы трасы М1, пратэстуючы супраць будаўніцтва заводу АКБ. Знаёмыя хлопца кажуць, што пра тую акцыю ён ведаў, але ж удзелу не прымаў. Тым не меньш, Аляксандр ў статусе падазраванага па ч.2 арт.285 Крымінальнага кодэксу (Удзел у злачыннай арганізацыі) зараз пераведзены ў СІЗА-1.
У сваім тэлеграм-канале МУС паведаміла пра затрыманне ў Брэсцкай вобласці 7 удзельнікаў "Рэвалюцыйнага дзеяння" ў межах крымінальнай справы. Верагодна гутарка ідзе пра Аляксандра Казлянку, а таксама затрыманых 3 сакавіка пра берасцейцаў Андрэя Марача, Данілы Чуля, Паўла Шпетнага і Мікіты Дранца з Бярозы. Яны ўсе этапаваныя ў Мінск.
![]()
Затрыманні і новыя крыміналкі. Пераслед у Беларусі 3 і 4 сакавіка
Будзе дапоўнена
http://spring96.org/be/news/102281