Навіны

Выклікі ў СК, ціск на палітвязня Дзядка. Што вядома пра пераслед 6 сакавіка

Праваабарончы цэнтр "Вясны" 6 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Палітвязня Міколу Дзядка паставілі на прафілактычны ўлік

Палітвязня Міколу Дзядка паставілі на прафілактычны ўлік як схільнага да экстрэмізму, гвалту ў дачыненні да адміністрацыі СІЗА і захопу закладнікаў. Пра гэта паведамляецца ў яго тэлеграм-канале. 

Цяпер пры выхадзе з камеры (да лекара, на шпацыр ці ў лазню), а таксама на ранішняй і вячэрняй праверцы ў хлопца за спіной зашпільваюць рукі ў кайданкі.

Рашэнне было прынята 4 сакавіка на камісіі пад старшынствам начальніка СІЗА-1 - Цэдрык А. М., які абгрунтаваў яго тым, што Мікола нібыта арганізоўвае акцыі, якія парушаюць парадак.

Таксама паведамляецца, што палітзняволены амаль не атрымлівае лістоў. Падтрымаць Міколу Дзядка можна паштоўкамі і лістамі па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030


У Мазыры і Светлагорску людзей масава выклікаюць у Следчы камітэт па справе ПЦ «Вясна»

Як паведамляе "Палеская Вясна", следчыя спрабуюць даведацца, ці плацілі кіраўнікі філіяў у палескіх гарадах за сведкаў штрафы і дзяржпошліны пры абскарджванні рэпрэсіўных прысудаў.

Паводле атрыманай журналістамі інфармацыі, допыты праводзяць следчыя абласнога ўпраўлення СК. Яны карыстаюцца забранымі падчас ператрусаў на кватэрах і ў офісах рэгіянальных філіяў 16 лютага копіямі дакументаў па абскарджванні прысудаў паводле артыкула 23.34 КаАП. Менавіта гэтыя дакументы і з’яўляюцца падставай для выкліку людзей на допыты.

Следчыя задаюць пытанні пра тое, хто аплачваў штрафы, хто аплачваў пошліны пры абскарджванні. Яны прад’яўляюць людзям копіі квіткоў пра аплату і прымушаюць узгадваць пры якіх абставінах адбывалася аплата. У прыватнасці, у Мазыры следчыя наўпрост задаюць пытанні пра тое, што звязвае выкліканых на допыт людзей з кіраўніком Мазырскай філіі ПЦ «Вясна» Уладзімерам Целепуном. У Светлагорску падобныя пытанні задаюць адносна кіраўніцы Светлагорскай філіі Алены Маслюковай.

Акрамя таго, усіх прымушаюць даваць падпіску аб неразгалошванні, каб зрабіць так званае расследаванне максімальна закрытым. 

На вечар 5 сакавіка "Палескай Вясне" вядома як мінімум пра 6 чалавек, якіх выклікалі на допыты ў справе "Вясны" ў Мазыры, і амаль пра 10 чалавек - у Светлагорску.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

 

http://spring96.org/be/news/102285

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты