Навіны

Затрыманні і суды па адміністрацыйных справах у нядзелю 7 сакавіка

Праваабарончы цэнтр "Вясны" 7 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў ноч з 6 на 7 сакавіка ў адным з двароў сталіцы быў затрыманы Аляксандр Данілін.

Паведамляецца, што каля ст. м. "Усход" быў затрыманы Аляксей Касцялей

Крысціна Міраненка была адной з нямногіх, каго не адпусцілі з РУУС пасля налёту сілавікоў на хаб Imaguru 5 сакавіка, піша тэлеграм-канал Задзіночання беларускіх студэнтаў. Дзяўчыну перавялі ў ЦІП на Акрэсціна. А сёння яе адвакату паведамілі, што на 11 раніцы прызначаны суд.

"Так, у нядзелю, ну не 8 сакавіка ж судзіць, свята ўсё ж такі", - паведамляе ЗБС.

Суд Цэнтральнага раёна пакараў Крысціну Міраненка арыштам у 14 сутак па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі).

Вядома, што сёння ж судзілі і яшчэ аднага затрыманага у Imaguru - студэнта БДМУ Станіслава Сенюкевіча. Суд Кастрычніцкага раёна асудзіў хлопца на 15 сутак арышту таксама па арт. 24.3 КаАП.

Таксама паведамляецца, што асудзілі Уладзіслава Калькова і Соф'ю Маргунову: ім таксама прызначылі па 15 сутак арышту. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

 

http://spring96.org/be/news/102295

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты