Навіны

У Мастах затрымалі Язэпа Палубятку

У панядзелак, 22 сакавіка, журналіст і пісьменнік Язэп Палубятка з Мастоў па позве капітана міліцыі Мастоўскага РАУС Паўла Сіўца, паўшоў у аддзел міліцыі і дамоў не вярнуўся. За што Язэпа Палубятку выклікалі ў міліцыю, яму не растлумачылі, проста выклікалі і там затрымалі.

Пасля затрымання Язэпа Палубяткі, дамоў прыехала міліцыя і пачала рабіць ператрус. У кватэры міліцыянеры паглядзелі ўсе паперы, кнігі, часопісы. Забралі сістэмны блок кампутара, мабільны тэлефон, сканер і фотаапарат. Цяпер Язэп Палубятка знаходзіцца ў міліцыі. А заўтра яго, магчыма, у нечым абвінавацяць і справа дойдзе да суда. Мяркуецца, што гэта ідзе татальная зачыстка беларусаў напярэдадні Дня Волі.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Уласнага карэспандэнта „Газеты Слонімскай” у Мастах (Гарадзенская вобласць) Язэпа Палубятку выклікаюць у міліцыю на допыт, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

19 сакавіка ў кватэру Палубяткі ў Мастах прыйшлі два супрацоўнікі мясцовага РАУС і ўручылі яму позву з патрабаваннем з’явіцца 22 сакавіка ў 11.00 у міліцыю на допыт.

У позве не пазначана, у якой якасці і па якой справе Палубятку выклікаюць у міліцыю. Вусна журналісту патлумачылі, што гэта звязана з яго публікацыямі ў тэлеграм-каналах. Як заявіў Палубятка, ён ніколі нічога не пісаў у тэлеграм-каналах, а на яго камп’ютары і тэлефоне нават не ўсталяваны месенджар „Тэлеграм”.

„Я, вядома, не адмаўляюся ісці ў панядзелак у міліцыю. Але паколькі нават гэтая позва складзеная з парушэннем заканадаўства, то спачатку я наведаюся ў пракуратуру з заявай, а потым ужо пайду ў міліцыю”, — сказаў журналіст. У сваёй заяве на імя начальніка міліцыі Мастоў і пракурора раёна Палубятка просіць растлумачыць яму яго прававы статус да таго, як пайсці на допыт, каб ведаць, як будаваць працу са сваім адвакатам.

belapan.by


Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты