Навіны

Затрыманні па ўсёй краіне на Дзень Волі: пераслед у Беларусі 25 сакавіка

Менск, 25 сакавіка. Фота: "Радыё Свабода"

Менск, 25 сакавіка. Фота: "Радыё Свабода"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 сакавіка ў Дзень волі пільна сочыць за грамадска-палітычнымі падзеямі ў Беларусі і працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу: прэвентыўныя затрыманні, "прафілактычныя гутаркі", ператрусы, новыя крымінальныя справы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Гродна

Жонка актывіста непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў на Беларус Андрэя Пачобута Аксана паведаміла на свай старонцы ў фэйсбуку, што ў іх дома праводзіцца ператрус.

Андрэй Пачобут

“Дома міліцыя ў балаклавах, тэлефанаваць не даюць”, - паведаміл яна. Пазней дадала, што ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы за распальванне варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Стала вядома, што Андрэя Пачобута затрымалі пасля ператрусу. Яго павезлі для допыту ў Мінск, паведамляе БАЖ.


Тым часам Генеральная пракуратура паведаміла, што ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага ў Беларусі так званага Саюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб).

Названыя грамадзяне, пазіцыянуючы сябе членамі вышэйпаказанага саюза, з 2018 года па цяперашні час на тэрыторыі горада Гродна і іншых населеных пунктаў вобласці з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзейнічалі падчас і пасля Вялікай Айчыннай, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, знішчэнне маёмасці. Іх дзеянні пераследвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўданні генацыду беларускага народа.


Сілавікі прыйшлі таксама ў польскую грамадскую школу і сядзібу Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні, паведамляе Інэса Тодрык-Пісальнік.


Таксама прыйшлі дадому да дырэктаркі грамадскай школкі пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай. Пра гэта паведамляе тг-канал Белсата.

Таксама ідзе ператрус у кіраўніцы Лідскага аддялення Саюза палякаў у Беларусі Ірэны Бернацкай. Пасля ператрусу яе павезлі ў Мінск на допыт у Следчы камітэт. Яе хочуць дапытваць без адваката. Адвакат мусіць прыбыць праз 1,5 гадзіны. Ірэну пакінулі пад арыштам пасля допыту ў Следчым камітэце, перадае "Белсат".

«Гэта распачалося а 9-й гадзіне, мяне яшчэ ў офісе не было, былі людзі, якія працуюць у бюро. Прыйшлі 10 чалавек з розных аддзелаў міліцыі. Іх цікавіла ўсё, распачалі ад кожнага кабінету, на пачатку ў школе, пасля ў бюро, дзе нашая бухгалтэрыя, пасля ў рэдакцыі. Цікавіла іх усё. Усё праглядалі: кнігі, часопісы. Адразу забралі камп'ютары. І таксама праглядалі фотаапараты – іх пакінулі, але я не паглядзела, ці карткі памяці пакінулі», — распавяла "Белсату" пра ператрус у Саюзе палякаў Беларусі Ірэна Валюс, віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі.


Адбываецца ператрус у рэдакцыі пры Саюзе палякаў у Беларусі. Забіраюць газеты «Głos znad Niemna» і часопісы «Magazyn Polski», кампʼютары і абсталяванне.

Пасля ператрусу ў рэдакцыі. Фота:
Пасля ператрусу ў рэдакцыі. Фота: "Белсат"

 

У вёсцы Лунна Мастоўскага раёна затрыманы мясцовы актывіст і краязнаўца 78-лётны Лявон Карповіч, перадае Hrodna.life. У яго над домам вісеў нацыянальны сцяг.


Каля 15.00 два супрацоўнікі міліцыі прыйшла да Любові Сарлай. Яе адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС для высвятлення інфармацыі па папярэдніх акцыяў, распавяла яна Hrodna.life.


Актывісты паведамілі Hrodna.life пра затрыманне айцішніцы Ульяны Ляскевіч. Яна таксама актрыса самадзейнага тэатра "Турандот".


Упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі справаздачылася аб затрыманні дваіх кіроўцаў за неабгрунтаваную падачу гукавога сігналу на праспекце Незалежнасці. Кіроўцаў і іх транспартныя сродкі даставілі ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў.


У інтэрнаце ўніверсітэту а 9-й раніцы быў затрыманы Дзмітры Ярэніч


Мінск

У Менску сёння невядомыя затрымалі лідара "Маладога фронту" Дзяніса Урбановіча. Яго перавезлі ў Жодзіна. Пра затрыманне паведаміў ягоны паплечнік Віталь Трыгубаў.


Раніцай у Мінску 25 сакавіка была затрыманая Лізавета Македон. Перад гэтым па месцы жыхарства дзяўчыны быў праведзены ператрус, пасля чаго яе адвезлі ў Следчы камітэт на допыт. Папярэдне – за жнівеньскія падзеі.


У адным з інтэрнатаў БДУ затрыманая студэнтка Аляксандра Гузоўская, удзельніца восеньских акцый пратэсту.


З ператрусам прыйшлі да жыхаркі Мінска Лізаветы Хамчаноўскай. З пастановы аб правядзенні ператрусу вынікае, што ён праводзіцца ў межах распачатай крымінальнай справы па арт. 293 (масавыя беспарадкі) і арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Лізавету затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.


У Следчы камітэт на допыт забралі з дому мінчука Аляксея Уткіна. Былі забраныя ягоны ноўтбук і тэлефон. Падазраецца па падзеях 14 ліпеня - артыкулы 293 і 342 Крымінальнага кодэксу. 


У кватэру да Вольгі і Іллі Белазорчык у Мінску раніцай прышлі сілавікі і зладзіўшы ператрус, павезлі ў аддзяленне міліцыі.


Ксеніі Сырамалот працягнулі тэрмін утрымання пад вартай Стала вядома, што студэнтка ФФСН БДУ Ксенія Сырамалот, якая праходзіць абвінавачваемай па «студэнцкай справе», застанецца пад вартай да 22 красавіка, піша ЗБС.


Дома затрыманы актывіст "Сход-Беларусь", музыка гурта Shaman Jungle Юрый Данскоў.


Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з Навінак у СІЗА-1 на Валадарскага і змясцілі ў карцар да другога красавіка.


Раніцай быў затрыманы студэнт БДМУ Ягор Дземкін: прадстаўнікі сілавых структур чакалі яго ля ўваходу ў універсітэт і каля кабінета, дзе пачынаўся занятак. Больш яго ніхто не бачыў. Учора прадстаўнікі службы бяспекі БДМУ абшуквалі пакой Ягора ў інтэрнаце: знайшлі БЧБ-сімволіку і налепкі.


Праведзены вобшук дома ў мужа і жонкі Вольгі і Іллі Белазаровічаў. Жонку затрымалі і павезлі ў СК: ёй інкрымінуюць арганізацыю дваровага маршу.


У кватэры актывістаў Алены і Віктара Болдзіных ДФР правёў двухгадзінны ператрус. Віктара забралі. Таксама канфіскаваныя іх сотавыя тэлефоны, уся камп'ютарная тэхніка і некаторыя паперы.


У Менску затрыманыя Уладзіслаў Глявіцкі, Віктар Уладзіміравіч Гольмант, Ларыса Канстанцінаўна Юран, Кацярына Мікалаеўна Якубенка, Паліна Сяргееўна Вастракнутава (затрыманая каля цырка), Канстанцін Ігаравіч Оргіш (знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС), Сяргей Вадзімавіч Цітарэнка (затрыманы каля ГУМа).


Затрыманы 62-гадовы Аляксандр Аляксандравіч Заломнаў: сёння ранкам ён ехаў у машыне з БЧБ-сцягам. Зараз ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС.


Затрыманая мастачка і дызайнерка Саша Гушчаперадае "Еўрарадыё". Дзяўчына ўдзельнічае ў пратэстах з лета, гэта не першае яе затрыманне. Калі Сашы было 11 месяцаў, у страшным пажары яна страціла кісці рук. Дзяўчынкай яна прайшла праз дзясяткі аперацый. 


Салігорск

Сёння раніцай у Салігорску супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы гарадскі актывіст Павал Батуеў. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Следчага камітэта РАУС г. Салігорска.

Па
Павел Батуеў. Фота: Наша Ніва.

 

Таксама дома АМАП затрымаў ўдзельніка стачкаму "Беларуськалія" Дзмітрыя Аляксандравіча Караку. Таксама прайшлі вобшукі ў некаторых іншых страйкамаўцаў Беларуськалія.

karaka.jpg
Дзмітры Карака. Фота: lider-press.by

 

Затрыманая гарадская актывістка Іна Гарадская.


Слуцк

Затрыманы жыхар Слуцка Андрэй Крот. Папярэдняя прычына затрымання — выявы "Пагоні" і бел-чырвона-белыя сняжынкі на вокнах. Ён знаходзіцца ў мясцовым РАУС. Таксама ўчора, 24 сакавіка, праз бела-чырвона-белы сцяг і "Пагоню" на прыватным участку быў затрыманы Уладзімір Фёдаравіч Кульбіцкі, вёска Лучнікі Слуцкага раёна. 


Рэчыца

Сёння ў СК Рэчыцы выклікаюць журналіста Андрэя Мядзведзева і праваабаронцу Валера Пуціцкага. Іх статус у позве не пазначаны. Можна меркаваць, што допыт звязаны з крымінальнай справай па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. UPD: а 19.00 з імі па-ранейшаму няма сувязі. 


З раніцы супрацоўнікі міліцыі дзяжурылі пад  пад'ездам Аляксандры Бахцінавай, калі яна выйшла з дому і села ў таксі і паехала да свайго адваката ў будынку ФСАН, яны пераследавалі яе на машыне. Ёй хацелі ўручыць позву на прафілактычную гутарку, яна адмовілася. Супрацоўнікі міліцыі камусьці тэлефануюць, нікога не адпускаюць. Дзяўчына дачакалася адваката і ў яго прысутнасці адмовілася размаўляць з міліцыяй. Але сілавікі схапілі яе за руку і прымусілі праехаць у РАУС, паведамляе 


Віцебск

У Віцебску затрыманы вядомы апазіцыянер і дысідэнт Барыс Хамайда, піша БелсатРанкам 25 сакавіка ён выйшаў да легендарнага ў Віцебску «сіняга дому» ў цэнтры гораду на адзіночны пікет з выявай герба «Пагоня». Гэткім чынам хацеў павіншаваць віцяблян з Днём Волі. Ужо праз некалькі хвілін да яго падышлі людзі ў форме МУС. Зараз Барыс Хамайда знаходзіцца ў Чыгуначным РАУС Віцебску.


Магілёў

Магілёўскі праваабаронца і актывіст Аляксандр Хамратаў паведаміў, што яго затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі ў масках. Падрабязнасцяў затрымання няма, перадае MAYDAY.


Магілёўца Арцёма Кармазіна забралі з працы людзі ў форме АМАП у балаклавах, паведамляе MAYDAY. У дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома. У райаддзелах міліцыі Магілёва заяўляюць, што такога чалавека ў іх няма.


У горадзе затрыманая Вольга Захарава. Паводле інфармацыі крыніцы MAYDAY, яна патэлефанавала сваёй непаўналетняй дачцэ а 18:26 і сказала, што яе затрымалі.


Берасце

Вядомы сваёй б-ч-б прычоскай жыхар Берасця Андрэй Прыстаўка паведаміў, што яго затрымалі:

“ А мяне зноў вязуць на 13 содняў, якія я ўжо адсядзеў...” – паспеў напісаць ён у тэлеграме.

Пазней стала вядома, што перад Андрэем выбачыліся і адпусцілі.


На выхадзе з дому затрымалі журналістаў-фрылансераў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука. Іх збіраюцца везці ў Маскоўскі РАУС, паведамляе "Белсат". У Міланы ёсць няпоўнагадовая дачка.

Мілана Харытонава


Вілейка

Чытачы з Вілейкі паведамляюць, што ў цэнтры горада міліцыя затрымала вілейчука Андрэя Кудзіка.

Момант затрымання Андрэя Кудзіка.
Момант затрымання Андрэя Кудзіка.

 

Масты

У вёсцы Луна Мастоўскага раёну сёння затрыманы мясцовы актывіст і краязнавец Лявон Карповіч. Яму 78 год. У яго над хатай вісеў нацыянальны сцяг. Правялі ператрус, забіралі ўсё з нацыянальнай сімволікай, нават «Пагоню». Павезлі ў Масты. UPD: а 19.15 стала вядома, што Лявон Карповіч вызвалены да суду. Заўтра ў Мастах пенсіянера будуць судзіць за пікетаванне.


Горкі

Праз камэнтар на суддзю, які караў пратэстоўцаў  да трох чалавек у Горках прыйшлі з ператрусамі і забралі тэхніку.

Зняважлівыя выказваньні у адрас судзьдзі Горацкага суду Аляксандра Зайцава нібыта з'явіліся ў сацыяльных сетках. Пад падазрэньне трапілі актывісты, якіх затрымлівалі за ўдзел у леташніх пратэставых акцыях.

У Андрэя Юркова, Наталлі Даронінай і Ларысы Самсонавай у межах крымінальнай справы забралі тэлефоны, кампутары, носьбіты інфармацыі, а таксама фотаапарат, паведамляе "Радыё Свабода-Беларусь".


Міёры

Затрыманая Наталля Іванаўна Радос.


Ляхавічы

У Ляхавічах Берасцейскай вобласці затрымалі трох мужчынаў: Анатоля Куліка, Генадзя Вішнеўскага, Вадзіма БулатагаВіктара Лойку. Анатоль Кулік не так даўно перанёс інсульт. Генадзь Вішнеўскі — пенсіянер.


Гомель

У Гомлі затрыманы актывіст Ігар Краўчанка, які нядаўна адседзеў 30 сутак за фотаздымак з БЧБ-сцягам. Таксама затрыманы актывіст Ілля Міронаў.

Ігар Краўчанка
Ігар Краўчанка

 

Маладзечна

У горадзе затрымалі маладзечанцаў Яўгена Радзівілку і жонку палітвязня Паўла Пяскова Вераніку Французаву.


Дзесяць футбольных фанатаў затрымалі ў Маладзечне за пратэсты ў жніўні, піша прэс-служба МУС. Яны прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў іх (артыкул 342 КК). Усе затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ.


Затрыманы Аляксандр Зуеўскі. А 18-й гадзіне ў яго кватэры прайшоў вобшук. Сам Аляксандр цяпер знаходзіцца ў РАУС.


Інфармацыя дапаўняецца.

 

http://spring96.org/be/news/102602

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты