Навіны
Правакацыя слонімскай улады
На пачатку сакавіка сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі заяўку ў Слонімскі райвыканкам з просьбай дазволіць 25 сакавіка адзначыць пікетам Дзень Волі. Мэта пікету – выступіць за адзінства і кансалідацыю беларускага грамадства: за свабоду палітычных зняволеных, за чэстныя і справядлівыя выбары, спыніць прававую бяспраўнасць. І каб чарговы раз адмовіць праводзіць пікет, мясцовыя вертыкальшчыкі прыдумалі подлую схему, ноў-хау.
Рэч у тым, што згодна закону, да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства, яго арганізатары не маюць права публічна заклікаць да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, у тым ліку і абвяшчаць у СМІ пра дату, месца і час яго правядзення. Арганізатары цудоўна ведалі патрабаванні закону і інфармацыю пра запланаваны пікет нікуды не паведамлялі і нідзе аб’яў не публікавалі. Але раптам у сярэдзіне сакавіка ў тэлеграм-канале, які ў народзе называюць “жоўтая струя”, з’явілася фэйкавая інфармацыя пра тое, дзе і калі запланавана правядзенне пікету. Гэта правакацыя і паслужыла прычынай для таго, каб адмовіць сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правесці пікет.
Таму ў адказе, атрыманым са Слонімскага райвыканкама за подпісам намесніцы старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэсы Юшкевіч, напісана, што “згодна з ч.2 артыкула 8 Закона “Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь”, вам адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства”.